Па яго словах, ПВК працягвае працу ў Афрыцы і Беларусі.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_07/wagner_getty230715-scu32.jpg.webp)
Заснавальнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын у распаўсюджанай праз тэлеграм-канал заяве пацвердзіў, што кампанія спыніла вярбоўку новых наймітаў, піша Бі-бі-сі.
«Цяпер час адкрыцця цэнтраў па наборы пакуль не вызначаны, — сказаў Прыгожын. — Пакуль мы не адчуваем дэфіцыту ў асабовым складзе, мы не плануем ажыццяўляць новы набор».
Раней пра тое, што ПВК «Вагнер» на нявызначаны тэрмін прыпыняе працу рэгіянальных цэнтраў вярбоўкі наймітаў, паведаміў тэлеграм-канал кампаніі, у якім размяшчаюцца аб'явы аб працы ў гэтай структуры.
Прыгожын сказаў, што «Вагнер» працягвае працу ў Афрыцы і ў «падрыхтоўчых цэнтрах» у Беларусі, і дадаў, што большая частка наймітаў кампаніі цяпер знаходзіцца ў адпачынку.
У канцы чэрвеня, прыкладна праз тыдзень пасля спробы ўзброенага бунту і праз месяц пасля вываду з лініі фронту, ПВК «Вагнер» яшчэ працягвала вербаваць наймітаў па ўсёй Расіі.
Каментары