Легендарны футбаліст Златан Ібрагімавіч абвясціў пра завяршэнне кар'еры
Форвард італьянскага клуба «Мілан» абвясціў пра завяршэнне кар'еры футбаліста ва ўзросце 41 года. Ён стаў чэмпіёнам у чатырох краінах.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_06/zlatan230605-etqms.jpg.webp)
«Я развітваюся з футболам, але не з вамі», — сказаў швед заўзятарам на «Сан-Сіра» пасля нядзельнай апошняй гульні сезона.
Ібрагімавіч абвясціў, што пакідае італьянскі клуб, бо яго кантракт заканчваецца ў гэтым месяцы.
Футбаліст забіў 511 галоў у 639 матчах за такія клубы, як «Мальмё», «Аякс», «Ювентус», «Пары Сэн-Жэрмен», «Манчэстэр Юнайтэд», «Барселона», «Мілан», «Інтэр», выйграў чэмпіёнскія тытулы ў чатырох краінах («Аякс», «Інтэр», «Мілан», «Ювентус», «Мілан», «Барселона», ПСЖ).
Форвард таксама завяршае кар'еру як найлепшы бамбардзір Швецыі з 62 галамі ў 121 матчы.
Ён пакінуў нацыянальную каманду пасля Еўра-2016, але вярнуўся ў 2021 годзе падчас няўдалай адборачнай кампаніі да чэмпіянату свету.
Каментары