У Магілёве сям'я качак на нейкі час спыніла дарожны рух МІЛАЕ ВІДЭА
Мілае відэа з Магілёва з'явілася ў сацыяльных сетках. Там качка паспрабавала перавесці сваіх дзяцей праз дарогу, але гэта ў яе ніяк не атрымлівалася — спалоханыя малыя раз-пораз разбягаліся ў розныя бакі і ніяк не хацелі ісці роўна. На дапамогу давялося прыйсці людзям.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_05/2023-05-12215622-ct05k.png.webp)
Праўда, людзям давялося крыху пакарпець. Спробы адной жанчыны сабраць качанят разам і накіраваць іх у патрэбным кірунку былі няўдалымі, але пасля ёй дапамагла працаўніца ЖКГ.
Яна проста «падмяла» качанят у гаспадарчы савок і перанесла іх на другі бок дарогі. Кіроўцы ў гэты час цярпліва чакалі, пакуль жанчыны ўправяцца з птушкамі.
Каментары
razłučyli jane ź dziećmi, što pahoršyła sytuacyju.
не...
тут две "сердобольные" пенсионерки давай хаатичэски носиться и...
надеюсь, хоть ни одна утка при этом не пострадала (зараз не пра хаатичэских пенсиянерак)