Вярнулі ахоўную шыльду на месца, дзе некалі стаяў мінскі касцёл святога Тамаша Аквінскага
Пра тое, што ахоўная шыльда, знесеная ўзімку, нарэшце вярнулася на сваё месца, паведамілі ў фэйсбук-суполцы «Менск у прасторы і часе».
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_04/336060551_249068250908635_1128132279258692181_n-mm8xt.jpg.webp)
Фота: facebook.com/groups/Miensk.space.time
Пра тое, што з тэрыторыі колішняга касцёла Святога Тамаша Аквінскага ў Мінску, што стаяў на рагу цяперашніх Інтэрнацыянальнай і Энгельса, знікла ахоўная шыльда, каля двух тыдняў таму напісаў тэлеграм-канал «Спадчына».
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2023_04/342488752_162976453378323_1738157436816724905_n-eju5w.jpg.webp)
Фота: facebook.com/groups/Miensk.space.time
Касцёл Святoга Тамаша Аквінскага — колішні рымска-каталіцкі кляштарны комплекс у Мінску, які быў пабудаваны ў пачатку XVII стагоддзя. Знаходзіўся на Высокім Рынку, займаў плошчу каля двух гектараў, абмежаваны вуліцамі Дамініканскай, Валоцкай і Юр’еўскай (частка квартала сучаснага Палаца Рэспублікі). Быў знесены савецкімі ўладамі ў 1950 годзе.
Каментары