Грамадства22

«Нічога не панятна, но так непрыятна». Слава Камісаранка апублікаваў свой першы стэндап на беларускай мове

Беларускі комік Слава Камісаранка на ўласным ютуб-канале апублікаваў частку свайго першага стэндапа на беларускай мове. Камісаранка выступіў з ім у Варшаве, дзе ён жыве ад пачатку вайны. З Расіі Камісаранка выехаў, апасаючыся пераследу беларускіх уладаў. Ён распавёў пра свае праблемы ў Польшчы і расказаў, чаму шкадуе, што раней не пачаў выступаць па-беларуску.

«У мяне цяпер вялікі тур па Польшчы, таму што ў мяне няма дакументаў, я не магу выязджаць з Польшчы. Таму тур вельмі вялікі», — жартуе Камісаранка.

Ён распавёў, што калі рыхтаваў свой выступ на беларускай мове, расказваў свае жарты сябрам не з Беларусі, каб зразумець, смешна гэта ці не.

«Але ў мяне нічога не атрымалася, таму што калі я расказваў свае жарты на беларускай мове сябрам не з Беларусі, яны кожны раз казалі мне: «Слухай, а я ўсё зразумеў!» А я такі: супер! Гэта ж менавіта тое, што я хацеў ад сваіх жартаў. Каб зразумела было. Людзей будуць пытаць пасля канцэрта, ну як прайшло, было смешна? — «Не, было крыштальна ясна. Мы зразумелі зусім усё».

Таксама Камісаранка расказаў, што яму вельмі падабаецца, што ў Варшаве так шмат беларусаў.

«Настолькі шмат, што не так даўно адзін беларус ледзь не збіў мяне на пешаходным пераходзе. Можаце ўявіць сабе: зямляк амаль у зямлю адправіў на машыне з беларускімі нумарамі. Я пераходзіў дарогу — ён ледзь не збіў мяне. Я гляджу на яго: ты дурны? Ён глядзіць на мяне і… пазнае мяне. Гэта было супертупа, бо я злы. Я такі: «Ты дэбіл?». І ён такі: «Жыве Беларусь!» Бракавала толькі, каб ён крыкнуў: «Жыве Беларусь, у адрозненне ад цябе», і збіў мяне нахран».

Камісаранка распавёў, як намагаецца вырашыць свае праблемы з пашпартам.

«У мяне проста велізарныя праблемы з дакументамі. І я ўжо амаль страціў надзею атрымаць хоць нейкія дакументы, так што вырашыў звязацца з адной фірмай, якая дапамагае атрымаць грамадзянства Карыбскіх краін за інвестыцыі ці грашовы ўнёсак. Праз некалькі дзён мне тэлефануе супрацоўнік фірмы і кажа: «Вячаслаў, у мяне вельмі добрыя навіны. У нас з вамі ўсё вельмі выдатна атрымліваецца. Вам застаецца толькі з’ездзіць у Беларусь і ўзяць даведку, што ў вас няма судзімасці. І ўсё».

Я такі: «І усё?! Дык я паехаў!» Прастата такая.

Я кажу, вы разумееце, гэта немагчыма? Ён такі: «Ну яна вельмі нам патрэбная. Ну, можа, паспрабуйце». Я такі: «Як? Прыеду ў Беларусь: «Я Слава Камісаранка, дайце даведку, што ў мяне няма судзімасці». Яны: «Дык ты ж у крымінальным вышуку». А я такі: «Але вы ж мяне не злавілі — давайце даведку».

Камісаранка пашкадаваў, што толькі цяпер выступае на беларускай мове.

«Я лічу, што трэба было зрабіць гэта нашмат раней, і больш за тое, калі б я пачаў выступаць на беларускай мове раней, у мяне не было б ніякіх праблем з беларускім КДБ і з Лукашэнкам, таму што Лукашэнка нічога не разумее на беларускай мове. Нуль. Я б жартаваў як хацеў, ён бы сядзеў такі: «Нічога не панятна, но так непрыятна».

Каментары2

  • антисвета
    14.09.2022
    "калі б я пачаў выступаць на беларускай мове раней, у мяне не было б ніякіх праблем"
    адкуль яму ведаць, як і як даўно пачалі затрымліваць за беларускую мову з фармулёўкай "лаяўся матам"... калі ён прачнуўся толькі тым летам...
  • Todar
    15.09.2022
    Vydatna hamonić na biełaruskaj movie, małajčyna.

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»33

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп увёў тарыфы для Кітая і хоча абкласці імі Еўрасаюз. Ці закране Беларусь?4

У 2024 годзе ў Польшчы затрымалі больш за 900 беларусаў, якія нелегальна працавалі ў краіне3

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?1

Гэтую садавіну людзі масава спажываюць зімой. А яна літаральна нашпігаваная хіміяй9

Створаны асфальт, які сам сябе рамантуе і аднаўляе6

«Кінуў і забыўся». У ЗША стварылі ўдарны дрон у выглядзе мяча для амерыканскага футболу2

У Вільні і Варшаве запускаецца адукацыйная праграма «Журфак па суботах», якая будзе рыхтаваць кадры для незалежных медыяў12

У Акадэміі навук прапануюць забараніць металашукальнікі9

Трамп уводзіць санкцыі супраць Міжнароднага крымінальнага суда21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»33

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць