Гэта будзе ўжо 16-ы пакет санкцый.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2022_03/-38rk1.jpg.webp)
Фота: AP
Еўрасаюз плануе ўвесці новы пакет санкцый супраць Расіі да трэцяй гадавіны пачатку вайны РФ супраць Украіны ў лютым 2025 года. Падрыхтоўчая праца над ім ужо пачалася, піша Deutsche Welle.
Як адзначылі дыпламаты ЕС, меры накіраваны на тое, каб «паслаць ясны сігнал Маскве». У рамках пакета прадугледжаны штрафныя меры супраць канкрэтных сектараў расійскай эканомікі, «якія дагэтуль не закраналіся альбо закраналіся недастаткова».
Акрамя таго, у новы пакет увойдуць дадатковыя санкцыі супраць фізічных асоб і арганізацый, якія лічацца «прапагандыстамі расійскага рэжыму» і адказнымі за падрыў тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.
Каментары