Грамадства5050

У турме Дар'я Лосік развялася з асуджаным Ігарам Лосікам

Ігару прынеслі рашэнне суда аб разводзе ўжо постфактум.

Дар'я і Ігар Лосікі

У блогера і былога палітвязня Аляксандра Кабанава з'явілася інфармацыя ад незалежных крыніц пра тое, што Дар'я Лосік 6—9 месяцаў таму, знаходзячыся ў зняволенні, падала на развод. Ігар Лосік і яго бацькі не ведалі пра гэта. Ігару прынеслі рашэнне суда аб разводзе ўжо постфактум. «Маланка» таксама пацвердзіла гэтую інфармацыю праз свае крыніцы. 

Ігара Лосіка затрымалі 25 чэрвеня 2020 года за паўтара месяца да прэзідэнцкіх выбараў. Ён стаў фігурантам «справы Ціханоўскага». У снежні 2021 года суд прызначыў яму 15 гадоў калоніі. 

Пасля гэтага ягоная жонка Дар'я Лосік запісала зварот да Аляксандра Лукашэнкі. Дзяўчына прапанавала даць ёй тэрмін наўзамен на вызваленне мужа і магчымасць для яго і іх дачкі выехаць з Беларусі. Пазней Дар'ю затрымалі і прысудзілі да двух гадоў калоніі нібыта за інтэрв'ю, якое яна давала тэлеканалу «Белсат», прызнанаму экстрэмісцкім. 

@nashaniva У турме Дар'я Лосік развялася з асуджаным Ігарам Лосікам #беларусь #беларускітыкток #навіны #нашаніва #новостибеларуси ♬ Suspense Thriller - Nitesail

Што яна падала на развод, Ігар Лосік не ведаў. Па словах Кабанава, палітвязню прынеслі рашэнне суда аб разводзе, калі ён сядзеў у ПКТ. У судзе мужчына не ўдзельнічаў — пару развялі без яго ўдзелу.

Па словах былых палітвязняў, працэдуру разводу можна аформіць у турме. З гэтым не ўзнікае праблем. 

Пра прычыны разводу невядома ні крыніцам Кабанава, ні крыніцам «Маланкі», ні самому Ігару Лосіку. 

Праўладныя каналы пішуць пра тое, што Дар'я «зваліла за кардон». Аднак гэта не так. Яна ўсё яшчэ знаходзіцца ў турме.

Каментары50

  • Вот тебе и Дашка, от мужа отреклась на раз-два
    05.06.2024
    Дашка, за сколько отреклась? Отличный поступок, Дашка, так держать, Дашка
  • Дасылаю падтрымку!
    05.06.2024
    Збоку немагчыма сказаць, што стала прычынай. Гэта можа быць як стрэс, так і спроба вызваліцца любым спосабам і вярнуцца да сваёй дачкі. Нам застаецца проста верыць, што і Дар’я, і Ігар выйдуць жывымі й здаровымі. А іншае няважна
  • А. Штоўскі
    05.06.2024
    А можа быць проста мярзотнікі ў пагонах сфабрыкавалі гэтую паперу каб дадаткова ламаць Ігара

Стала вядома, як добра ўладкаваўся ў жыцці муж старэйшай унучкі Лукашэнкі9

Стала вядома, як добра ўладкаваўся ў жыцці муж старэйшай унучкі Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп забараніў трансгендарным спартсменкам удзельнічаць у жаночых спаборніцтвах3

«У гатэлі стаіць ахова толькі праз тое, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах14

У Самары забілі былога мэра горада і ягоную жонку. Іх унучку падазраюць у забойстве і расчляненні

«Беларускі сілавік» ізноў збрахаў. Гэтым разам — на мільёны11

Выйшаў на свабоду студэнт хімфака БДУ Арцём Баярскі9

Жыхары Смалявічаў скардзяцца на праблемы з даездам у Мінск2

«Я з той жменькі людзей, у якіх алергія на ўласны аргазм»5

Данія вырашыла правяраць танкеры расійскага ценявога флоту. Гэта рэзкая змена ранейшых падыходаў3

Зяленскі: Расія сёлета будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, як добра ўладкаваўся ў жыцці муж старэйшай унучкі Лукашэнкі9

Стала вядома, як добра ўладкаваўся ў жыцці муж старэйшай унучкі Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць