Свет99

Прэм'ер Славакіі назваў Украіну «найбольш карумпаванай у свеце»

Роберт Фіца паставіў пад сумнеў правільнасць прадастаўлення Украіне 50 мільярдаў еўра дапамогі на 2024-2027 гады.

Роберт Фіца на саміце ў Брусэлі. 26 кастрычніка 2023 года. Фота: Omar Havana / AP 

Прэм'ер-міністр Славакіі Роберт Фіца заявіў, што Украіна — «самая карумпаваная краіна ў свеце», кажучы пра сумневы ў неабходнасці павелічэння для яе фінансавай дапамогі ЕС, піша «Украінская праўда».

На думку славацкага прэм'ера, Украіна «з'яўляецца самай карумпаванай краінай у свеце, і гэта тычыцца ўсіх узроўняў кіравання».

Ён паставіў пад сумнеў правільнасць прадастаўлення Украіне 50 мільярдаў еўра дапамогі на 2024-2027 гады, дадаўшы, што паміж краінамі — сябрамі ЕС няма згоды па гэтым пытанні, таму ён чакае пазачарговага саміту ЕС для яго рашэння.

«Ці фінансаванне Украіны змяніла нешта ў выніку вайны?» — рытарычна спытаў славацкі прэм'ер, а потым зноў спытаў, ці адбылося нешта такое значнае ў выніку гэтай падтрымкі і ці варта працягваць фінансаваць Украіну.

«Таму ўкладзем яшчэ 50 мільярдаў і ўсё роўна, што адбудзецца?»,— дадаў Фіца.

Прэм'ер Славакіі сказаў, што ЕС не мае «мірнага плана», і некалькі прэм'ер-міністраў краін аб'яднання «загнаныя ў тупік» з-за сітуацыі ва Украіне, бо не ведаюць, што будзе далей.

«Калі стратэгія ў тым, каб працягваць уліваць туды грошы, 1,5 мільярда еўра на месяц без усялякага выніку, а мы павінны зрэзаць нашы ўласныя рэсурсы? Бо ў нас велізарныя праблемы і дзяржаўныя грошы ў цяжкім стане», — лічыць ён.

Раней выданне Politico паведаміла, што на сустрэчы лідараў ЕЗ у чацвер Фіца выступіў з агаворкай аб выдзяленні далейшай фінансавай дапамогі Кіеву з-за карупцыі ва Украіне.

У той жа час славацкі прэм'ер кажа, што ягоная краіна гатовая «пры пэўных умовах» павялічыць свой уклад у бюджэт ЕС, каб Украіна атрымала пакет дапамогі на 50 млрд еўра.

Каментары9

  • Валі з ЕС
    28.10.2023
    Орбан2, пра сваю карупцыю раскажы
  • Максим Дизайнер
    28.10.2023
    Саша

    Какое логическое обоснование!Браво!Рожа для беларусиков - это главное. Детки красивые будуць. Но это не точно. В любой Папуассии красоваться - это смысл жизни, бо внутри как правило пустота и только эхо былых заслуг где-то гуляе.
  • не такі як ёсць
    28.10.2023
    Станам на 22 год (пазнейшых звестак пакуль няма) самай карумпаванай краінай свету была Самалі -180 месца, Украіна месціцца на 116, Славакія на 49, недалёка ад Саўдаўскай Аравіі і побач з Кіпрам. Навошта плявузгаць языком, калі ёсць факты

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»34

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

У 35 гадоў памёр падпалкоўнік, які займаўся асабліва важнымі справамі ў цэнтральным апараце МУС7

Мус мока. Як насіць самы модны колер гэтага года?11

Адміністрацыя Трампа скарачае штат USAID у 30 разоў8

На мяжу вярнулася чарга з аўтамабіляў1

Міліцыя расказала, што рабіць пры шантажы інтымнымі фота ў Сеціве

Пошта не перасылае грошы некаторым палітвязням

Трамп увёў тарыфы для Кітая і хоча абкласці імі Еўрасаюз. Ці закране Беларусь?4

У 2024 годзе ў Польшчы затрымалі больш за 900 беларусаў, якія нелегальна працавалі ў краіне3

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»34

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць