Грамадства33

Лукашэнка назваў міністра абароны Кітая «самай медыйнай персонай свету» 

Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з міністрам абароны Кітая Лі Шанфу. Паводле прэс-службы, яны гавораць аб перспектывах і паглыбленні ваеннага супрацоўніцтва Беларусі з Кітайскай Народнай Рэспублікай.

На пачатку сустрэчы Лукашэнка «цёпла вітаў Лі Шанфу ў Беларусі, назваўшы яго самай медыйнай персонай ва ўсім свеце», піша БелТА.

«Я нездарма пачаў гэтую размову аб тым, што вы — самая медыйная персона сёння ў свеце, бо вашу актыўнасць, актыўнасць Кітайскай Народнай Рэспублікі па прасоўванні сваіх інтарэсаў, асноўных ідэй па светабудове сёння чуе ўвесь свет.

Асноўныя ідэі цяперашняга і будучага — перспектыўнай светабудовы Кітайскай Народнай Рэспублікі і Беларусі супадаюць абсалютна. Мы гэта з вамі дэманструем на працягу апошніх трох дзясяткаў гадоў», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Мы абсалютныя прыхільнікі шматпалярнага свету, мы абсалютныя прыхільнікі тэрытарыяльнай цэласнасці і адзінства межаў і тэрыторый, якія склаліся пасля Другой сусветнай вайны. Мы за неўмяшанне ва ўнутраныя справы дзяржаў. Словам, уся тая палітра, на якой заснавана знешнепалітычная дзейнасць Кітая, уласцівая і нашаму кіраўніцтву», — сказаў Лукашэнка.

«Вы павінны ведаць, што мы заўсёды на працягу больш чым 30 гадоў падтрымлівалі Кітай ва ўсіх яго памкненнях, бо лічым унутраную і знешнюю палітыку Кітайскай Народнай Рэспублікі абсалютна справядлівай, нацэленай на мірнае вырашэнне ўсякіх спрэчак і канфліктаў», — дадаў ён.

Лукашэнка сказаў, што свет сёння нестабільны, але «не з нашай віны».

«Праходзяць вельмі магутныя турбулентныя падзеі ў свеце. І нам даводзіцца быць моцнымі. Бо так склалася, што сілу заўсёды паважаюць. У нашай палітыцы мы засноўваемся на моцнай эканоміцы, магутнай дыпламатыі. І я вельмі вам удзячны за вашу падтрымку ў сферы ваенна-тэхнічнага і ваеннага супрацоўніцтва. Мы ў гэтым плане перш за ўсё абапіраемся на нашых сяброў. І перш за ўсё Расійскую Федэрацыю і Кітай», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што цяперашні візіт першы для Лі Шанфу ў Беларусь.

«Спадзяюся, не апошні. Вельмі важны для нашай Беларусі», — сказаў Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў яго са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам склаліся добрыя і сяброўскія адносіны: 

«Я бязмерна паважаю свайго сябра. Мы даўно знаёмыя з ім. Я вельмі прашу вас перадаць ад імя беларускага народа самыя цёплыя і добрыя зычэнні яму, яго сямʼі за ўсё тое, што Кітай апошнім часам зрабіў для Беларусі».

Ён таксама папрасіў перадаць добрыя зычэнні жонцы лідара КНР Пэн Ліюань, піша БелТА. 

У сваю чаргу Лі Шанфу ад імя старшыні КНР «перадаў Аляксандру Лукашэнку найлепшыя зычэнні і цёплае прывітанне».

Міністр абароны Кітая Лі Шанфу прыбыў у Мінск 16 жніўня. Учора ў яго адбылася сустрэча з беларускім калегам Віктарам Хрэніным.

Каментары3

  • Лі шанфууу
    17.08.2023
    Хлусня
  • 0101
    17.08.2023
    Буча, Ірпень. Беларусь як плацдарм доя захопа Кіева. Гэта ж другое?
  • жыта
    17.08.2023
    Хозяин хозяина приехал. Вот он решил и одарить его комплиментами.

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»40

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

Два гомельскія кур‘еры забралі 100 тысяч у 87-гадовай жанчыны, кінулі куратара і пачалі салодкае жыццё5

У 35 гадоў памёр падпалкоўнік, які займаўся асабліва важнымі справамі ў цэнтральным апараце МУС7

Мус мока. Як насіць самы модны колер гэтага года?12

Адміністрацыя Трампа скарачае штат USAID у 30 разоў8

На мяжу вярнулася чарга з аўтамабіляў1

Міліцыя расказала, што рабіць пры шантажы інтымнымі фота ў Сеціве

Пошта не перасылае грошы некаторым палітвязням

Трамп увёў тарыфы для Кітая і хоча абкласці імі Еўрасаюз. Ці закране Беларусь?4

У 2024 годзе ў Польшчы затрымалі больш за 900 беларусаў, якія нелегальна працавалі ў краіне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»40

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць