Праз частковае разбурэнне плаціны Кахоўскай ГЭС ёсць пагроза затаплення 80 населеных пунктаў, пра гэта паведаміў украінскі прэм'ер Шмыгаль.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_06/herson230606-cb1jc.jpg.webp)
Херсон. Фота з Вікіпедыі
Для эвакуацыі жыхароў правага берага Херсона (знаходзіцца пад кантролем Кіева) сфармаваныя цягнікі ў Мікалаеў, пра гэта паведаміў у тэлеграме прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль.
«Цяпер праводзяцца эвакуацыйныя мерапрыемствы ў мікрараёне Востраў у Херсоне. Сфармаваныя эвакуацыйныя цягнікі ў Мікалаеў», — напісаў ён.
Па словах Шмыгаля, праз разбурэнне плаціны Кахоўскай ГЭС ёсць пагроза затаплення 80 населеных пунктаў.
У эвакуацыі жыхароў Херсона і найбліжэйшых вёсак удзельнічае ўкраінскі чыгуначны аператар «Укрзалізныця».
Першы эвакуацыйны цягнік адправіцца з Херсона ў 12:00.
Каментары