Абрынулася сцяна бернардзінскага кляштара ў вёсцы Селішча Ушацкага раёна
Як паведамляе канал #заброшеннаябеларусь, два тыдні таму абрынулася сцяна корпуса бернардзінскага кляштара ў вёсцы Селішча Ушацкага раёна.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_04/1-91f8n.jpg.webp)
Касцёл Святой Веранікі і кляштар бернардзінцаў пабудаваны ў 1726 годзе ў стылі барока. Усе фота: заброшеннаябеларусь
Касцёл Святой Веранікі і кляштар бернардзінцаў пабудаваны ў 1726 годзе ў стылі барока. Кляштар не працуе з 1832 года, а касцёл зачынены ў 1867-м. Падчас Другой сусветнай вайны дах і вежы разбураны.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2023_04/2-wmoyc.jpg.webp)
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2023_04/3-xxwd1.jpg.webp)
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2023_04/4-4z86m.jpg.webp)
У такім напаўзруйнаваным стане ён захоўваецца дагэтуль.
Комплекс уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў, але ніякіх мер па яго кансервацыі дагэтуль не прынята, піша «Спадчына».
У Вілейскім раёне разбіраюць стогадовую агароджу драўлянай царквы. Новая агароджа да старой нават не будзе падобная
Крыж-помнік Вацлаву Ластоўскаму ў Курапатах ізноў апаганілі ФОТЫ
На место, где когда-то стоял минский костел Святого Фомы Аквинского, вернули охранную табличку
«Гэта быў чалавек тыпу Хокінга, якога перспектыва рана памерці змусіла зразумець, наколькі ж жыццё вартае таго, каб яго пражыць». Кім быў і як жыў Мікола Ермаловіч
Каментары