Беларуская рэжысёрка Дар'я Жук здыме ў Расіі крымінальны трылер «Затое» для найбуйнейшай стрымінгавай платформы Netflix.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2022_02/minsk_darya_zhuk_2022_1-lhf78.jpg.webp)
Дзеянне фільма разгорнецца ў постсавецкі перыяд. Па сюжэце, журналістка Крысціна і міліцыянт Дашкін паспрабуюць расследаваць справу аб знікненні дзіцяці ў закрытым горадзе Лабачэўск-4.
Удзел у здымках возьмуць Анастасія Талызіна, Міхаіл Трайнік, Максім Стаянаў, Паліна Куцепава, Вікторыя Талстаганава і іншыя акцёры.
Дар'я Жук нарадзілася ў Мінску ў сям'і журналістаў. Скончыла Гарвардскі універсітэт і вышэйшыя рэжысёрскія курсы ў Калумбійскім універсітэце. Адна з галоўных работ Дар'і — кінастужка «Крышталь», якая была кандыдатам на прэмію «Оскар» у намінацыі «Найлепшы фільм на замежнай мове».
Каментары