Культура22

Звольнілі дырэктарку тэатра беларускай арміі

Яшчэ адзін мінскі тэатр застаўся без мастацкага кіраўніка.

Фота: Aif.by

Марына Дударава больш не з'яўляецца мастацкім кіраўніком сталічнага Драматычнага тэатра беларускай арміі, які падпарадкоўваецца Міністэрству абароны Беларусі. Інфармацыю пра яе звальненне «Люстэрка» атрымала ад уласнай крыніцы. Таксама згадка пра Дудараву знікла са старонкі тэатра на сайце Мінабароны.

Калі менавіта была звольненая Дударава, інфармацыі няма. Яшчэ ў канцы верасня 2024 года яна займала сваю пасаду. Прычына звальнення таксама не паведамляецца.

Магчыма, гэта звязана з выхадам на пенсію: рэжысёру 62 гады. Але ці стала гэта сапраўднай або фармальнай падставай, невядома.

Марына Дударава скончыла Мінскі інстытут культуры (1991). Працавала артысткай балета Белдзяржфілармоніі, выкладчыкам, балетмайстрам, балетмайстрам-пастаноўшчыкам сталічнага Маладзёжнага тэатра. З 2004 года была галоўным рэжысёрам, а з 2013-га — мастацкім кіраўніком Драматычнага тэатра беларускай арміі.

Каментары2

  • даведка
    18.12.2024
    Поляк Маркевич её ещё успел уволить или уже новый министр-поляк Чернецкий?
  • Казик
    19.12.2024
    [Рэд. выдалена]

Развіталіся, але не пахавалі: крэмацыю Марыі Зайцавай спынілі ў апошні момант

Развіталіся, але не пахавалі: крэмацыю Марыі Зайцавай спынілі ў апошні момант

Усе навіны →
Усе навіны

Дактары расказалі пра стан хлопчыка, які пацярпеў ад выбуху пад Жлобінам

У Баранавічах будуць судзіць былога кіраўніка вялікага прадпрыемства

У Чэхіі бабры за ноч пабудавалі плаціну там, дзе яе ўзвядзенне доўга не маглі ўзгадніць чыноўнікі8

Чаму людзі з высокім IQ паводзяць сябе як дзівакі? Гэта мае навуковае тлумачэнне7

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам6

У Мінсувязі расказалі, калі ў Беларусі з'явіцца 5G3

Лідары расійскай апазіцыі выступілі з артыкулам, які важны і для беларусаў23

Трамп гаворыць пра зніжэнне цэнаў на нафту, але хто будзе зніжаць?4

Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа аб'явіў сябе выканаўцам абавязкаў дырэктара USAID8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Развіталіся, але не пахавалі: крэмацыю Марыі Зайцавай спынілі ў апошні момант

Развіталіся, але не пахавалі: крэмацыю Марыі Зайцавай спынілі ў апошні момант

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць