Свет1414

Іран рыхтуе магутную атаку на Ізраіль з удзелам арміі

Атака будзе здзейсненая пасля прэзідэнцкіх выбараў у ЗША 5 лістапада, але да інаўгурацыі новага прэзідэнта ў студзені 2025 года.

Аятала Алі Хаменеі. Фота: Office of the Iranian Supreme Leader via AP

Іран плануе «магутную і комплексную» атаку на Ізраіль, у якой будуць выкарыстаныя не толькі ракеты і дроны, але і салдаты рэгулярнай арміі. Пра гэта ў панядзелак, 3 лістапада, паведаміла газета The Wall Street Journal са спасылкай на чыноўнікаў з Ірана і арабскіх краін.

Па словах іранскага суразмоўцы выдання, новая атака на Ізраіль будзе здзейсненая пасля прэзідэнцкіх выбараў у ЗША 5 лістапада, але да інаўгурацыі новага прэзідэнта ў студзені 2025 года.

Чыноўнік адзначыў, што Тэгеран можа атакаваць Ізраіль у тым ліку праз тэрыторыю Ірака, а таксама нанесці ўдары па ізраільскіх ваенных аб'ектах «значна больш агрэсіўна, чым у мінулы раз».

Іран мае намер задзейнічаць у атацы не толькі Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР), але і салдат рэгулярнай арміі, аднак гаворка ідзе пра падтрымку КВІР, а не пра паўнавартаснае разгортванне войскаў у рэгіёне, удакладняюць суразмоўцы WSJ.

«Нашы вайскоўцы страцілі людзей, таму ім трэба адрэагаваць», — патлумачыла іранская крыніца.

Паводле звестак уладаў Ірана, у выніку ізраільскага ўдару ў канцы кастрычніка былі забітыя чацвёра іранскіх вайскоўцаў.

Каментары14

  • бабруйчанін
    04.11.2024
    Давід, Ні ўсе у Ізраілі аптымісты як Вы
    Адна справа пасля бамбавань знішчэння артэлерыей усяго заходзіць на карную аперацыю зачысткі і сутыкнення " лоб у лоб"
    На тым тыдні на заседанні кнесета інфа па цахалу 987 забітых параненых каля 10.000 тыс і недахоп па прызыву таксама 10 .000...Вучні ешув артадоксы ні маюць жаданне ісці у цахал .Таму у паўдневым Ліване заход 3-5 км нават за Літанію ні спрабуе цахал памятае 2006 -07 другую ліванскую ..Іран з Іракам 8 год ваевалі Зараз яны разам ...???
  • не такі, як эсць
    04.11.2024
    бабруйчанін, сваяк той ‘’лекаркі’’ з антысімістскімі допісамі пра габрэяў?
  • бабруйчанін
    04.11.2024
    не такі, як эсць, Як Вы дакладна
    Калі б было да Закону Лекаркай занялась Пракуратура
    Вамі б суд заняўся каб ні пецкаць свае рукі.Будзьце упеўнены за " маральную" абразу з Вас бы садраў 9 шкур каб іньшым было ні павадна рота разяваць....Усіх астатніх таксама тычыцца ..Лэхаім

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам4

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам

Усе навіны →
Усе навіны

На 11-гадовага хлопчыка ўпалі футбольныя вароты, ён шпіталізаваны4

У Беларусі стварылі сухое марожанае10

У Жыткавічах у галаве 10-гадовага хлопчыка знайшлі дзве дзіркі8

Даляр сёння даражэе на тры капейкі

У цэнтры Мінска выцягнулася вялізная чарга ФОТАФАКТ19

Беларуска не знайшла сябе ў спісе выпускнікоў школы — лічыць, што праз палітычныя погляды4

«Невядома, калі мы атрымаем наступны заробак». Як прыпыненне падтрымкі ад ЗША паўплывала на беларускія СМІ і НДА6

Памёр Аляксандр Машэўскі1

Пажарныя Лос-Анджэлеса абвясцілі са сцэны пра перамогу Беёнсэ на «Грэмі»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам4

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць