Грамадства66

Новы інтэрнат БНТУ амаль гатовы. Вось як ён выглядае знутры

Новы інтэрнат БНТУ разлічаны на 1030 чалавек. Яго пабудавалі ў Мінску на праспекце Незалежнасці.

Новы інтэрнат БНТУ. Фота тут і далей: «Мінскбуд»

Студэнты будуць жыць там у блоках. У адным блоку — пакоі на два-тры чалавекі, мэбляваныя і ўкамплектаваныя электраплітамі і халадзільнікамі кухні, душавая і санвузел.

Будзе таксама трэнажорная зала, зала для фітнэсу, медпункт, буфет і пральня.

Цяпер у інтэрнаце БНТУ завяршаюць будаўніча-мантажныя работы.

«Поўным ходам ідзе наладка і праверка абсталявання, зборка і расстаноўка мэблі ў жылых блоках», — паведамляе «Мінскбуд».

Заканчваюць таксама добраўпарадкаванне тэрыторыі вакол інтэрната.

Сучасны інтэрнат для студэнтаў пабудаваў «Будтрэст № 4» (генпадрадны філіял — СУ-13), заказчык — УКБ Мінгарвыканкама, праекціроўшчык — «Мінскпраект».

Каментары6

  • Ёсік
    16.10.2024
    Як там у песьні? Мой адрас не дом і не вуліца, мой адрас савецкі саюз. Паглядзіце на будынкі Казахстана, Азербайджана, там зьвярталіся да сусьветных архітэктараў, і параўнайце з палацам незалежнасці (не будзе гэта маёй рэзідэнцыяй, манюкі, любЫ грамадзянін зможа зайсьці, казаў дырэктар саўгаса) - цэгла, ні чым ад саркафага на Кастрычніцкай не адрозьніваецца, толькі іншы колер ды шкла паболей. А, шчэ плот па перыметры.
  • Студень
    16.10.2024
    Тесновато.
    По два ещё куда ни шло.
    Но по три, это алес капут.
  • Индеец
    16.10.2024
    [Рэд. выдалена]

Ці варта беларускім незалежным медыя браць грошы ў Хадаркоўскага? Адказваюць Кныровіч, Стрыжак і Паўлючэнка25

Ці варта беларускім незалежным медыя браць грошы ў Хадаркоўскага? Адказваюць Кныровіч, Стрыжак і Паўлючэнка

Усе навіны →
Усе навіны

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам6

У Мінсувязі расказалі, калі ў Беларусі з'явіцца 5G3

Лідары расійскай апазіцыі выступілі з артыкулам, які важны і для беларусаў22

Трамп гаворыць пра зніжэнне цэнаў на нафту, але хто будзе зніжаць?4

Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа аб'явіў сябе выканаўцам абавязкаў дырэктара USAID8

АПЕК+ адмовілася павялічваць здабычу нафты насуперак закліку Трампа9

Махляры прадаюць у інтэрнэце «памілаванне ад Лукашэнкі» за 5 тысяч даляраў1

Французская журналістка схлусіла, што жонка Макрона нарадзілася мужчынам. І цяпер папрасіла прытулак у Расіі12

МТЗ у гонар перапрызначэння падарыў Лукашэнку трактар ВІДЭА7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці варта беларускім незалежным медыя браць грошы ў Хадаркоўскага? Адказваюць Кныровіч, Стрыжак і Паўлючэнка25

Ці варта беларускім незалежным медыя браць грошы ў Хадаркоўскага? Адказваюць Кныровіч, Стрыжак і Паўлючэнка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць