Як сцвярджаюць крыніцы агенцтва Bloomberg, сустрэча Трампа і Орбана адбудзецца 11 ліпеня ў Фларыдзе пасля саміту НАТА.
Bloomberg адзначае, што сустрэча Орбана і Трампа, верагодна, узмоцніць асцярогі, што венгерскі прэм'ер працуе ў якасці пасярэдніка паміж Пуціным і Трампам.
Раней у ліпені Орбан у рамках сваёй «міратворчай місіі» па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне сустрэўся з лідарамі Украіны, Расіі і Кітая.
У сваю чаргу кіраўнік МЗС Венгрыі Петэр Сіярта ў інтэрв'ю агенцтву Reuters, якое ён даў на саміце НАТА ў Вашынгтоне, назваў магчымую перамогу Трампа на прэзідэнцкіх выбарах «шансам на мір» ва Украіне.
«Я думаю, што павінна адбыцца вельмі моцнае знешняе ўздзеянне, каб прымусіць іх [лідараў Расіі і Украіны] хаця б пачаць перамовы», — сказаў Сіярта. «У каго ёсць шанец зрабіць гэта ў наступны перыяд? Толькі ў прэзідэнта Трампа, калі ён будзе абраны».
Сіярта адзначыў, што нядаўнія сустрэчы Орбана з Пуціным і Зяленскім паказалі, што пазіцыі бакоў далёкія адна ад адной, а іншыя заходнія лідэры не хочуць або не могуць іх зблізіць.
У пачатку ліпеня выданне Politico паведамляла, што Дональд Трамп «абдумвае» план, паводле якога НАТА можа адмовіцца ад пашырэння на ўсход і пачаць перамовы з Уладзімірам Пуціным аб тым, якую частку акупаванай украінскай тэрыторыі можа захаваць Масква, піша «Медуза».
Каментары