Усяго патроху22

Калгас спісвае коней на мяса. Але ёсць шанец іх уратаваць

Жывёлы ў Ганцавіцкім раёне шукаюць неабыякавых людзей.

«Мясцовы калгас спісвае практычна ўсіх коней на мяса. Прычына простая — фермы механізуюць, а тыя, у якіх немагчыма цалкам прыбраць ручную падвозку кармоў — закрываюць.

З аднаго боку, гэта, вядома, добра, што калгас не стаіць на месцы і коням цяпер не трэба выконваць штодзённую цяжкую працу, але з другога боку — гэта жудасна, калі з жывёламі, якія аддана служылі чалавеку з году ў год, паступаюць вось так», — паведамляецца ў інстаграме «Верхавая язда Ганцавічы».

«Увесь час, які мы жывём у Агарэвічах мы так ці інакш звязаныя з калгаснай стайняй і гэтымі коньмі, і цяпер я таксама не хачу заставацца ўбаку і моўчкі назіраць гэтую здраду з боку людзей…

На сённяшні дзень усё ўжо не так сумна, як было два тыдні таму, — коней цяпер дазволілі купляць людзям. Кошт аднаго кілаграма жывой вагі — 5,50 бел руб.

Часу засталося зусім няшмат, але я шчыра веру, што ўсім конікам пашанцуе», — кажа аўтар інстаграма.

Каментары2

  • mikola
    13.05.2023
    A Dze ranei byli ? To zabaranjali to dazvaljali.......Nima very uladam! Zautra znou zabaronjac,adnak-u lubym vypadku=Pospehu !
  • Угу
    13.05.2023
    Няхай бы прадсядацель калгаса паказаў сваю чалавечнасьць і зьнізіў кошт хацяб да 3 руб. За кг. І разашліце прапановы па вобласьці ўладальнікам аграсядзіб, нядорага я думаю разьбяруць катаць турыстаў і дзяцей. І ў начальнікаў сумленьне чыстае будзе і меньш на адзін грэх. Па Бібліі конь душу мае... А яны на мяса адправім...

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»14

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

«Кінуў і забыўся». У ЗША стварылі ўдарны дрон у выглядзе мяча для амерыканскага футболу2

У Вільні і Варшаве запускаецца адукацыйная праграма «Журфак па суботах», якая будзе рыхтаваць кадры для незалежных медыяў12

У Акадэміі навук прапануюць забараніць металашукальнікі9

Трамп уводзіць санкцыі супраць Міжнароднага крымінальнага суда21

Найноўшая мадэль электрамабіля Zeekr паказала сусветны рэкорд па хуткасці зарадкі1

Папулярны ДНК-сэрвіс абнавіў даныя. У беларусаў рэзка вырасла доля балтыйскіх генаў66

Псіхолаг: Мужчынам лепш не ставіць фота з шашлыком на сайце знаёмстваў22

Гандлёвая сетка «Тры цаны» значна пашырыцца на Расію1

Кітай, імаверна, пабудаваў самую вялікую ў свеце падлодку-беспілотнік1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»14

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць