Бабра пабачылі на парозе СШ №1 на вуліцы Гагарына ў Лунінцы чытачы сайта «Медыя-Палессе» і зрабілі яго фота.
![Бабёр на парозе школы ў Лунінцы](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_04/bobyor2-qgbpu.jpeg.webp)
Гэта не першы выпадак з'яўлення баброў на гарадскіх вуліцах. Раней тое ж «Медыя-Палессе» пісала, што бабёр вырашыў «падлячыцца» і прыйшоў да будынка бальніцы ў Мікашэвічах.
![Бабёр каля будынка бальніцы ў Мікашэвічах](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2023_04/mika-bobr-2-rushz.jpg.webp)
У вёсцы Чырвоная Воля Лунінецкага раёна бабёр выйшаў у цэнтр вёскі — проста да сельскага Дома культуры, каля якога ўладкаваўся на начлег. Прыняўшы бабра за сабаку, прыбіральшчыца вырашыла сагнаць яго з месца. Але бабёр, абудзіўшыся, стаў кідацца на жанчыну.
![Бабёр у вёсцы Чырвоная Воля каля Дома культуры](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2023_04/bober-39j8f.jpeg.webp)
На Палессі баброў цяпер вельмі шмат. Сляды іх актыўнай дзейнасці сустракаюцца на кожным кроку: то зваленае вострымі зубамі дрэва на беразе ракі, то плаціна на меліярацыйным канале…
Напрыклад, у Століне бабры пасяліліся на рацэ Копанец у гарадскім парку. Праўда, саміх жывёл людзі не бачылі, але сляды іх прысутнасці сустракаюцца ўздоўж ракі.
![Бабры пагаспадарылі](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2023_04/bobry40-ife0s.jpg.webp)
Берагі Свіслачы ў Мінску актыўна асвойваюць бабры
«Найлепшы адпачынак — кубак кавы з відам на баброў». Вучоны-біёлаг адкрыў аграсядзібу ў лесе з ручнымі ваўкамі і выдрай
Як на Лагойшчыне ратавалі баброў, што патрапілі ў пастку
Жывёлы супраць дрэваў: у Віцебску бабры згрызлі алею, а ў Браславе абвінавачваюць сабак у знішчэнні саджанцаў
Каментары