Грамадства1616

Караеў патлумачыў, чаму «балота» лепшае, чым тое, чаго хацелі беларусы ў 2020-м

Памочнік Лукашэнкі, інспектар па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў у інтэрвʼю АНТ заявіў, што больш бяспечнай краіны, чым Беларусь, няма, заклікаў усіх да пільнасці, а таксама дадаў, што «нашы людзі пасля 2020 года паціху, павольна, але разабраліся».

 «Нашы людзі пасля 2020 года паціху, павольна, але разабраліся, што магло быць, дзе і на чыім баку праўда.

Яны выдатна разумеюць, што такое выбар спакойнага, бяспечнага жыцця, калі на шалях ляжыць сумнеўны нейкі там рывок наперад з тэхналогіямі, як абяцалі нашы апаненты на выбарах 2020 года (яны нібыта выбіраюць нейкае паскоранае развіццё, а мы ўсе тут састарэлі і «за стабільнае балота», як яны любілі казаць), — сказаў Караеў.

Ён лічыць, што «людзі разабраліся, што галоўнае пасля ежы — гэта спакой, бяспечнае жыццё. Адсюль усе вытворныя: спакойна гадаваць сваіх дзяцей, глядзець, якая іх паспяховасць у школе, каб яны не дурэлі, каб дома быў дастатак».

Аператыўная абстаноўка дыктуе меры засцярогі, меры бяспекі, гаворыць Караеў.

«Наогул па настроі жыхары нашага заходняга фарпоста — Гродзенскай вобласці — добрапрыстойныя, спакойныя, усе разумныя людзі, якія падтрымліваюць палітыку дзяржавы, курс прэзідэнта. І ўдзячныя яму за тое, што над намі мірнае неба, мы не баімся пакуль лятучых HIMARS.

І выйсці на вуліцу ў парк — пра гэта ў нас увогуле размоў няма. У нас хуліганы такія, што яны нікога не чапаюць, яны паміж сабой там мацюкамі лаюцца. Я не памятаю ўжо вулічных рабаванняў. У нас чуць што, адразу міліцыя, унутраныя войскі на месцы, і камеры ўжо ўсюды», — запэўніў ён.

Караеў мяркуе, што больш бяспечнай краіны няма. «Але нам самім крыху так з пільнасцю і назіральнасцю падцягнуцца трэба, тады ў тэрарыстаў і дыверсантаў усіх масцей шанцаў не будзе», — лічыць ён.

«Хачу заклікаць усіх да пільнасці, каб былі напагатове, глядзелі, што за людзі вакол ходзяць, што фатаграфуюць, якія прадметы пакідаюць, якія неадэкватныя дзеянні робяць», — заявіў Юрый Караеў.

Каментары16

  • SHOS
    27.03.2023
    У нас чуць што, адразу міліцыя, унутраныя войскі на месцы, і камеры ўжо ўсюды», — запэўніў ён.

    Ага. То есть милиция не справляется. Нужны ещё ВОЙСКА его величества? А с кем воюем?
    Многое повидала на своем веку любимая Гродненщина, но чтобы вот такое вот существо... Ему даже слова трудно связывать в предложения без матов.
  • Anatol Starkou
    27.03.2023
    Карнік. Якія адносіны ты маешь да беларусаў? Адкуль ты ведаеш, што думаюць беларусы, калі ты без зброі з імі баішся размаўляць, як і твой гаўляйтэр?
  • анатам
    27.03.2023
    Комментировать клинического идиота - неблагодарное занятие...

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам4

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам

Усе навіны →
Усе навіны

На 11-гадовага хлопчыка ўпалі футбольныя вароты, ён шпіталізаваны4

У Беларусі стварылі сухое марожанае10

У Жыткавічах у галаве 10-гадовага хлопчыка знайшлі дзве дзіркі8

Даляр сёння даражэе на тры капейкі

У цэнтры Мінска выцягнулася вялізная чарга ФОТАФАКТ19

Беларуска не знайшла сябе ў спісе выпускнікоў школы — лічыць, што праз палітычныя погляды4

«Невядома, калі мы атрымаем наступны заробак». Як прыпыненне падтрымкі ад ЗША паўплывала на беларускія СМІ і НДА6

Памёр Аляксандр Машэўскі1

Пажарныя Лос-Анджэлеса абвясцілі са сцэны пра перамогу Беёнсэ на «Грэмі»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам4

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць