Свет22

Пентагон раскрыў змест новага пакета ваеннай дапамогі Украіне

Цана новага пакета дапамогі, у які ўвайшлі бронетранспарцёры «Страйкер» і БМП «Брэдлі», складае 2,5 млрд даляраў.

Ілюстрацыйна здымак. Фота: Mindaugas Kulbis / AP 

Міністэрства абароны абʼявіла ў чацвер аб тым, што прэзідэнт Джо Байдэн санкцыянаваў перадачу Украіне новага пакета ваеннай дапамогі для задавальнення крытычна важных патрэб краіны ў галіне бяспекі і абароны.

Пакет, цана якога ацэньваецца ў 2,5 мільярда даляраў, зʼяўляецца трыццатым са жніўня 2021 года. У яго склад уваходзяць сотні бронетранспарцёраў і баявых машын пяхоты, жыццёва важныя для Украіны сродкі СПА і іншыя віды ўзбраенняў, гаворыцца ў прэс-рэлізе Пентагона.

Гэтым разам Украіна атрымае боепрыпасы для перадавых зенітна-ракетных комплексаў NASAMS, восем ЗРК «Авенджар», 59 баявых машын пяхоты «Брэдлі» з 590 супрацьтанкавымі ракетамі TOW, 53 бронетранспарцёраў MRAP і 350 высокамабільных шматмэтавых колавых транспартных сродкаў (HMMWV).

Акрамя таго, у пакет уключаны 20 000 155-мм артылерыйскіх снарадаў, 600 высокадакладных 155-мм артылерыйскіх снарадаў, іншыя боепрыпасы, прыборы начнога бачання, запасныя часткі і іншае палявое абсталяванне.

«Нядаўнія паветраныя напады Крамля на крытычна важную інфраструктуру Украіны зноў прадэманстравалі разбуральныя наступствы жорсткай вайны, якую Расія вядзе ва Украіне», — гаворыцца ў паведамленні Пентагона. Там адзначылі, што новы пакет дапаможа Украіне супрацьстаяць шэрагу пагроз і ўмацуе супрацьпаветраную абарону краіны.

У агульнай колькасці Злучаныя Штаты вылучылі больш за 27, 4 мільярда даляраў на дапамогу Украіне ў галіне бяспекі з прыходу ў Белы дом Джо Байдэна. Пры гэтым больш за 26,7 млрд даляраў было выдзелена з пачатку маштабнай расійскай агрэсіі, якая пачалася летась 24 лютага, піша «Голас Амерыкі».

Каментары2

  • Скукотищааа
    20.01.2023
    Кто-нибудь может пояснить, т.к. нигде про это не пишется - "выделили (передали) помощь ... млрд. долларов (евро)" - это подарили (дали безвозмездно), или дали с возвратом (или в кредит)? 
  • SHOS
    20.01.2023
    Скукотищааа, если брать правила ленд-лиза, то уничтоженная техника не подлежит оплате. Старую надо вернуть, заплатив за использование. Вроде бы так.

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»17

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?1

Гэтую садавіну людзі масава спажываюць зімой. А яна літаральна нашпігаваная хіміяй9

Створаны асфальт, які сам сябе рамантуе і аднаўляе6

«Кінуў і забыўся». У ЗША стварылі ўдарны дрон у выглядзе мяча для амерыканскага футболу2

У Вільні і Варшаве запускаецца адукацыйная праграма «Журфак па суботах», якая будзе рыхтаваць кадры для незалежных медыяў12

У Акадэміі навук прапануюць забараніць металашукальнікі9

Трамп уводзіць санкцыі супраць Міжнароднага крымінальнага суда21

Найноўшая мадэль электрамабіля Zeekr паказала сусветны рэкорд па хуткасці зарадкі1

Папулярны ДНК-сэрвіс абнавіў даныя. У беларусаў рэзка вырасла доля балтыйскіх генаў67

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»17

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць