Здарэнні

Што вядома пра дзіўную гісторыю ў Серабранцы? Сведка: «Пачуліся крыкі «Забіваюць!»

Увечары 8 лістапада ў доме па праспекце Ракасоўскага ў Мінску знайшлі цела 33-гадовай жанчыны. З балкона той жа кватэры выпаў мужчына — па звестках «Нашай Нівы», яе муж. Ён жывы, у цяжкім стане знаходзіцца ў бальніцы. Вядома, што ў жанчыны на целе кулявое раненне. Па непацверджанай інфармацыі, вядзецца пошук забойцы, муж жанчыны, магчыма, не злачынца, а таксама ахвяра. «Наша Ніва» пагаварыла са сведкай здарэння.

Той самы дом, дзе ўсё адбылося. Фота: скрыншот «Яндэкс. Панарамы».

«Было недзе 17.30. Я ішла міма, спачатку не зразумела, што адбываецца. Пачула крыкі: «Дапамажыце, забіваюць!» — расказала суразмоўца. — І чамусьці падумала, што гэта крычаць нейкія падлеткі: проста неўсур’ёз, прыкалваюцца.

Я спынілася, пачала шукаць вокны, адкуль крык. Людзі побач сталі таксама спыняцца. Падумала, што крыкі мужчынскія, але хтосьці з мінакоў сказаў, што жаночы.

Пасля я ўбачыла адкрыты балкон на пятым паверсе, з яго штосьці паляцела, нейкія рэчы. Зноў пачуліся крыкі: «Дапамажыце, выклікайце міліцыю, забіваюць! Забіваюць!» Маладая пара побач са мною пачала званіць у міліцыю.

Тут рэзка на балкон з кватэры выскачыў мужчына ў майцы і трусах. Ён проста вылецеў, бачна, што бег ад кагосьці ці чагосьці, ратаваўся. Дзверы на балкон былі адкрытыя — ён выскачыў і неяк за секунду пераскочыў на знешні бок свайго балкона і трымаўся рукамі.

Можа ён хацеў спусціцца на балкон чацвёртага паверха, што быў адкрыты? Не ведаю. Але той мужчына сарваўся і ўпаў.

Я падумала — усё, канец. Мне стала страшна, я не глядзела ў той бок. 

Але пасля адзін з мінакоў сказаў: «Званіце ў хуткую!» Я пачала набіраць хуткую, убачыла, што да мужчыны, які сарваўся, падыходзяць людзі. Ён быў жывы, нават падняўся, устаў. 

Пасля людзі пачалі яму крычаць, каб ён лёг, каб не варушыўся. Я выклікала хуткую, сказала, каб яны хутчэй ехалі, што чалавек у адных майтках… Больш не вытрывала і сышла».

Жыхары суседняга дома кажуць, да іх прыходзіў участковы, пытаўся, ці не ведаюць яны чагосьці пра трагедыю. Суседзі пераказваюць словы ўчастковага: нібыта быў здзейснены разбойны напад на кватэру, злачынца збег.

Каментары

«Глабальна няма розніцы паміж мной, Пазняком і Ціханоўскай». Чым сёння жыве дысідэнт Вячаслаў Сіўчык — вялікая гутарка11

«Глабальна няма розніцы паміж мной, Пазняком і Ціханоўскай». Чым сёння жыве дысідэнт Вячаслаў Сіўчык — вялікая гутарка

Усе навіны →
Усе навіны

Літоўскі завод, што належыць беларусу, нелегальна прадаваў лазеры Расіі

У Маскве падарвалі прарасійскага аўтарытэта з Данбаса, які арганізоўваў цітушак8

Прадзюсар тэлешоу на БТ паехаў у Польшчу па натхненне11

Урад Беларусі склаў паўнамоцтвы9

У Мінску могуць з'явіцца беспілотныя трамваі2

Канапацкая назвала сябе апазіцыяй7

Былы гомельскі журналіст і палітвязень Андрэй Толчын на волі

«Апошні экзамен чалавецтва». Для нейрасетак стварылі максімальна складаны акадэмічны тэст — і вось які вынік8

На 11-гадовага хлопчыка ўпалі футбольныя вароты, ён шпіталізаваны4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Глабальна няма розніцы паміж мной, Пазняком і Ціханоўскай». Чым сёння жыве дысідэнт Вячаслаў Сіўчык — вялікая гутарка11

«Глабальна няма розніцы паміж мной, Пазняком і Ціханоўскай». Чым сёння жыве дысідэнт Вячаслаў Сіўчык — вялікая гутарка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць