Грамадства22

«Рэпарцёры без межаў» падалі на Лукашэнку ў Міжнародны крымінальны суд

Арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» (RSF) падала пазоў у Міжнародны крымінальны суд (МКС) з абвінавачаннем у злачынствах супраць чалавечнасці ў дачыненні да журналістаў у Беларусі. Гэта звязана з сістэматычным пераследам супрацоўнікаў СМІ, які праводзіцца ўладамі краіны са жніўня 2020 года, піша «Вясна».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Christophe Ena/AP

«Чакаецца, што перадвыбарчы фарс без супрацьвагі ў асобе СМІ пройдзе без сучка і задзірынкі і ў выніку будзе абвешчана пра перамогу дыктатара Лукашэнкі над чатырма марыянеткавымі кандыдатамі. Беларускі рэжым цягам пяці гадоў планамерна пераследаваў усе незалежныя галасы, пачынаючы з журналістаў.

Праз абуральную беспакаранасць, якой ён карыстаецца, RSF падае скаргу на злачынствы супраць чалавечнасці ў сувязі з пераследам журналістаў. Мы заклікаем пракурора Карыма Хана правесці расследаванне і прыцягнуць да адказнасці вінаватых», — заявіла кіраўніца аддзела Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі RSF Жанна Кавелье.

У сваёй заяве арганізацыя ўзгадвае выпадкі трансляцыі дзяржаўнымі тэлеканаламі інтэрв'ю з трыма палітзняволенымі журналістамі «Радыё Свабода»: Ігарам Карнеем, Ігарам Лосікам і Андрэем Кузнечыкам. Прадстаўнікі арганізацыі адзначаюць, што 

«у выніку іх запужвання і выкарыстання мантажу ўзнікае ўражанне, што яны публічна выказваюць шкадаванне адносна сваёй працы ў «Радыё Свабода», якое паказваецца як экстрэмісцкае СМІ, якое распаўсюджвае фэйкавыя навіны і падбухторвае да беспарадкаў і звяржэнню ўрада».

RSF заклікае іншыя краіны, асабліва ўдзельнікаў Рымскага статута, пераняць прыклад Літвы і перадаць справы супраць Лукашэнкі і яго адміністрацыі ў МКС.

«Заганнае кола беспакаранасці павінна быць разарванае. RSF заклікае пракурора МКС уключыць злачынствы супраць журналістаў у яго папярэдняе расследаванне», — заявіў Антуан Бернар, дырэктар па адвакатаванні і суправаджэнні.

З моманту выбараў 2020 года ўлады пачалі кампанію шырокамаштабных рэпрэсій супраць незалежных медыя. Паводле звестак RSF і БАЖ, за гэты перыяд 397 журналістаў зазналі 589 неабгрунтаваных арыштаў, некаторыя з іх затрымліваліся неаднаразова. Цяпер 43 журналісты па-ранейшаму знаходзяцца ў турме. Ад 500 да 600 журналістаў былі вымушаныя пакінуць краіну, большасць з іх знайшла прытулак у Польшчы і Літве.

Каментары2

  • Ян
    24.01.2025
    Гаага яго чакае разам з пуціным
  • Міжнародны злачынец
    25.01.2025
    Лепш позна чым ніколі

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк29

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Усе навіны →
Усе навіны

Стрыжак назваў, колькі зваротаў прыйшло ў BYSOL праз узлом «Беларускага Гаюна»2

На трасе Мінск — Брэст цягнік збіў мікрааўтобус

Ціханоўская: «Апошні раз я чула голас мужа чатыры гады таму». Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада 700 дзён13

Праз спешку ЦРУ зліло імёны сваіх маладых супрацоўнікаў, на якіх палююць кітайскія спецслужбы7

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране9

Беларуску без тлумачэння прычын знялі з рэйса ў мінскім аэрапорце і адправілі ў РУУС6

Справа Паўла Дурава дойдзе да суда не раней чым праз год

45-гадовую мінчанку асудзілі па трох палітычных артыкулах. Вось у чым яе вінавацілі1

Самы сапраўдны кот працуе ў беларускім музеі ФОТАФАКТ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк29

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць