Вайна44

Крыніца ў Пентагоне расказала пра вынікі ўкраінскай атакі ATACMS па Бранскай вобласці

Украіна ўпершыню ўдарыла па Расіі амерыканскімі ракетамі ATACMS у 1000-ы дзень вайны, атакаваўшы аб'ект у Бранскай вобласці. Пакуль дакладнай інфармацыі наконт атакі няма, але ёсць розныя версіі. 

Агенцтва Reuters са спасылкай на неназваную крыніцу ў Пентагоне піша, што ўкраінская армія ўначы выпусціла восем ракет ATACMS, расійскія войскі перахапілі толькі дзве. Паводле яго слоў, мэтай удару быў склад боепрыпасаў.

Гэта прама пярэчыць версіі расійскага Мінабароны аб тым, што па аб'екце ў Бранскай вобласці было выпушчана шэсць ракет і пяць з іх былі збітыя, яшчэ адна пашкоджаная. 

У Генштабе УСУ толькі паведамілі пра ўдар па складзе боепрыпасаў у Бранскай вобласці, але не ўдакладнілі, якой зброяй ён быў нанесены.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пацвердзіў, што ЗША дазволілі біць па Расіі дальнабойнай зброяй.

Пры гэтым ён не стаў каментаваць удар па складзе ў Бранскай вобласці.

«Без лішніх дэталяў. У Украіны ёсць дальнабойныя магчымасці, ёсць дальнабойныя дроны ўласнай вытворчасці, у нас цяпер ёсць дальнабойны «Няптун», і не адзін. Цяпер у нас ёсць ATACMS. Мы ўсё гэта будзем выкарыстоўваць», — адзначыў Зяленскі.

Каментары4

  • Слава пынінай СПА!
    20.11.2024
    Парэшткамі ракет зьнесены два сяла, дэтанацыя працягваецца.
  • Гары кацапастан
    20.11.2024
    Гары кацапастан
  • жэўжык
    20.11.2024
    І колькі ж шкоды расейцам нанесла тая адна пашкоджаная ракета?

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране8

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхары Смалявічаў скардзяцца на праблемы з даездам у Мінск2

«Я з той жменькі людзей, у якіх алергія на ўласны аргазм»5

Данія вырашыла правяраць танкеры расійскага ценявога флоту. Гэта рэзкая змена ранейшых падыходаў3

Зяленскі: Расія сёлета будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну28

ЗША могуць прадставіць план «спынення вайны» ва Украіне на Мюнхенскай канферэнцыі6

Стрыжак расказаў, што вядома пра ўзмоцненыя праверкі на выездзе з Беларусі10

Мілей ідзе за прыкладам Трампа і выводзіць Аргенціну з СААЗ4

Будаўнічыя работы на яўрэйскіх могілках у Мінску спынены

Беларус захаваў архіў прадзеда і здзівіў ім польскіх чыноўнікаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране8

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць