Свет55

Рэдакцыя New York Times заклікала Байдэна зняць сваю кандыдатуру з выбараў

Рэдакцыйная калегія амерыканскай газеты The New York Times апублікавала заяву з загалоўкам «Каб служыць сваёй краіне, прэзідэнт Байдэн павінен пакінуць гонку».

Журналісты выдання лічаць, што дзейны прэзідэнт «ужо не той, якім быў чатыры гады таму», і асцерагаюцца, што ён не зможа перамагчы Дональда Трампа на прэзідэнцкіх выбарах.

NYT заклікае Байдэна саступіць месца больш «пераканаўчаму» і «энергічнаму» кандыдату ад дэмакратаў, пераказваюць артыкул «Асцярожна, навіны».

«Самае вялікае грамадскае служэнне, якое цяпер можа аказаць спадар Байдэн — гэта абвясціць, што ён не будзе працягваць балатавацца на пераабранне», — заклікаюць рэпарцёры NYT.

Рэдакцыя газеты станоўча выказваецца аб палітыцы Джо Байдэна, але мінулыя тэледэбаты з Трампам лічыць правальнымі, бо на іх Байдэн паўстаў як «цень вялікага дзяржаўнага служачага» і «з цяжкасцю адказваў на правакацыі» апанента.

У артыкуле таксама гаворыцца, што Дэмпартыі ЗША занадта рызыкоўна меркаваць, што амерыканцы не звернуць увагі на ўзрост і немач Байдэна. А для перамогі дэмакратам трэба быць сумленнымі і прызнаць, што ён не можа працягваць гонку.

З нагоды выступу Трампа на тэледэбатах NYT заявіла, што ён «нахабна і шматкроць хлусіў аб сваіх дзеяннях і суперніку». «Ён апісаў планы, якія нанясуць шкоду амерыканскай эканоміцы, падарвуць грамадзянскія свабоды і сапсуюць адносіны Амерыкі з іншымі краінамі», — піша пра Трамп NYT.

У чацвер у ЗША прайшлі першыя тэледэбаты паміж Байдэнам і Трампам — асноўнымі кандыдатамі на наступных выбарах прэзідэнта ЗША.

Паводле апытання CNN (лічыцца прадэмакратычным), 67% гледачоў назвалі Трампа пераможцам на выбарах. Нягледзячы на ​​паразу ў дэбатах, штаб Байдэна заявіў, што прэзідэнт не пакіне перадвыбарную гонку.

60-я выбары прэзідэнта ЗША запланаваны на 5 лістапада 2024 года. У лістападзе Джо Байдэну споўніцца 82 гады.

Каментары5

  • Acab
    29.06.2024
    Паспрабуйце спадара Мілея замест спадара Байдэна, гэты здужае "кансэрву" Трампа
  • Acab
    29.06.2024
    Спадарыню Пяткевічыху перадчасна адклікаў спадар Лукашэнка, губляе палітычнае чуцьцьцё. Тры дні счакай, і магла быць, як спадарыня Гольда Маерыха, прэзыдэнтша родам з Беларусі(((
  • Гомелец Мэлстрой
    29.06.2024
    Не дурыце галаву, не хачу ні каралём бсср, ні прэзыдэнтам зша. Мой покліч і наканаваньне - кінеа перавыхаваньне дзяўчат!
    Дазваляю ставіць мне залатыя роставыя помнікі ў парках культуры і адпачынку работніка на сялянцы

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»17

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?1

Гэтую садавіну людзі масава спажываюць зімой. А яна літаральна нашпігаваная хіміяй9

Створаны асфальт, які сам сябе рамантуе і аднаўляе6

«Кінуў і забыўся». У ЗША стварылі ўдарны дрон у выглядзе мяча для амерыканскага футболу2

У Вільні і Варшаве запускаецца адукацыйная праграма «Журфак па суботах», якая будзе рыхтаваць кадры для незалежных медыяў12

У Акадэміі навук прапануюць забараніць металашукальнікі9

Трамп уводзіць санкцыі супраць Міжнароднага крымінальнага суда21

Найноўшая мадэль электрамабіля Zeekr паказала сусветны рэкорд па хуткасці зарадкі1

Папулярны ДНК-сэрвіс абнавіў даныя. У беларусаў рэзка вырасла доля балтыйскіх генаў67

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»17

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць