Каханне і сэкс11

«Называў халяўшчыцай і раіў кантраляваць лібіда». Дзяўчаты падзяліліся гісторыямі сваіх найгоршых Tinder-спатканняў

Сэрвісы для знаёмстваў падобныя да рулеткі: хтосьці знаходзіць там сваё каханне, а хтосьці абмяжоўваецца выключна «прыгодамі». Нашы гераіні падзяліліся сваім досведам пошуку партнёра ў Tinder.

Света, 29 гадоў: «Хацеў, каб мае сябры аплацілі яго будоўлю»

Аляксей здаваўся простым гаспадарлівым хлопцам: да моманту нашай сустрэчы ён ужо дабудаваў кватэру ў «Новай Баравой» і пачаў узводзіць дом у Валожыне. Пасля некалькіх спатканняў ён прапанаваў з'ехацца, але не ў гатовую кватэру, а ў той дом, які ўяўляў сабой голую «скрынку» без якога-небудзь аздаблення. Я не пагадзілася, але сама прапанова мяне цешыла — я думала, што гэта паказчык яго сур'ёзных намераў.

Фота: unsplash.com

У хуткім часе хлопец пачаў даведвацца, ці ёсць у мяне зберажэнні і колькі зарабляюць мае сябры. Слова за слова, і Аляксей кажа: «Давай ты возьмеш у доўг у сяброў, каб я скончыў тут рамонт. Уяві, як мы шчасліва зажывем у гэтым доме». Добра, што мне хапіла мазгоў зразумець, што гэта — схема разводу на грошы, і сысці. Але я часта думаю, ці знайшоў ён дурнічку, якая на гэта пагадзілася.

Карына, 30 гадоў: «Хлопец заплаціў за ўваход, але потым перадумаў»

Улетку, калі была спякота, хлопец з Тындара запрасіў мяне ў аквапарк. Прыехалі: на ўваходзе ён прапанаваў за мяне заплаціць — я пагадзілася. Білет каштаваў рублёў 25 і пакрываў поўны дзень.

Мы распрануліся, занялі лежакі. І тут пачалося: ён то цягнуў мяне ў ваду, то настойліва прапаноўваў намазаць спіну сонцаахоўным крэмам. А хвілін праз 20-30 нечакана выдаў пытанне: «Як я табе?». Я разгубілася і сказала, што нейкія высновы рабіць рана, бо мы толькі пазнаёміліся і яшчэ толкам не паспелі пазнаць адно аднаго.

Такі адказ яго расчараваў. Хлопец сказаў, што калі ён мне перашкаджае, то можа адсунуць свой ляжак у іншае месца. А падумаўшы крыху, дадаў: «Вярні мне грошы за ўваход. Думаю, так будзе сумленна». З першапачатковай сумы ён забраў 20 рублёў, а астатнія пяць пакінуў як плату за карыстанне маёй сонцаахоўкай — такі высокародны мужчына аказаўся.

Вольга, 25 гадоў: «Называў жанчын халяўшчыцамі»

Майго спадарожніка звалі Віктар. Хлопцу нядаўна споўнілася 33 гады, у яго была свая кватэра і сабака: здавалася, вось ён — нармальны дарослы мужчына. З перапіскі я даведалася, што Віця ў разводзе, але ў душу не лезла і аб прычынах разыходу не пыталася. 

Мы сустрэліся ў кавярні і адразу ж пачаліся «званочкі». То ён гневаўся на тое, што цяпер таты гуляюць з каляскамі, хоць гэта не «мужчынская справа», то вельмі нязграбна спрабаваў навязаць мне сэкс. Калі зразумеў, што яму сёння нічога не свеціць, пачаў злавацца і зваць усіх жанчын халяўшчыцамі. Увогуле, мне хутка стала зразумела, у чым сапраўдная прычына яго разводу.

Ірына, 24 гады: «Усе жанчыны здраджваюць»

Неяк я пагадзілася на спатканне з Ігарам — разведзеным журналістам. Па перапісцы здавалася, што ён спрэс прагрэсіўны малады чалавек, але інтуіцыя ўсё роўна казала, што нешта з гэтым хлопцам не так. І яна мяне не падвяла.

Фота: unsplash.com

Аказалася, хлопец свята верыць, што абсалютна ўсе жанчыны здраджваюць, бо гэта «ў нашай прыродзе». Таму, паводле яго слоў, мужчыне трэба кантраляваць сваю даму і агароджваць яе ад сустрэч з сяброўкамі — «для бяспекі істоты, якая не можа ўтрымаць сваё лібіда». Гэта, калі што, яго прамая цытата.

Пасля такіх адкрыццяў дальнейшы спіч пра тое, што жанчына павінна сустракаць мужа з пірагамі, здаваўся проста дзіцячым лепетам. Пасля гэтага Тындарам я больш не карысталася. Але цяпер мне дзіўна, што гэта мужчыны скардзяцца, што нармальных дзяўчат няма.

Наташа, 36 гадоў: «Ён проста шукаў бясплатную няню»

Да таго, што большасць маіх знаёмых з Тындара ў разводзе, я стаўлюся нармальна — усё ж такі нам не па 17 гадоў. Тое, што ў шматлікіх мужчын ад папярэдніх шлюбаў засталіся дзеці, таксама цалкам натуральна. Таму, калі мяне паклікаў на спатканне Алег — «нядзельны» тата двух дзяцей-падлеткаў, я без задняй думкі пагадзілася.

На сустрэчы ён шмат пытаўся, ці люблю я дзяцей, ці хутка знаходжу агульную мову з імі. Першапачаткова мне гэта падабалася — у гэтыя моманты ён здаваўся такім ідэальным клапатлівым бацькам. Праз тры спатканні ён прапанаваў правесці выхадныя разам з яго дзецьмі: маўляў, нам усім час пазнаёміцца. Я хвалявалася, але пагадзілася.

Фота: unsplash.com

Калі прыйшла да яго, ён прадставіў мяне нашчадкам, а потым зазбіраўся ў гараж — проста кінуўшы мяне з імі. Аказалася, яму не было з кім пакінуць сыноў, а знайсці «сядзелку» праз дадатак для знаёмстваў здалося яму самым простым і надзейным варыянтам.

Той дзень я правяла з яго дзецьмі — яны ж не вінаватыя, што іх бацька мудак. Але пазней, у гэты ж вечар, я заблакавала яго кантакт.

***

Зрэшты, не шанцуе на спатканнях не толькі жанчынам. Хлопцы таксама расказалі пра свае трэшовыя сустрэчы.

Чытайце таксама:

Tinder пакідае Беларусь. І дату абраў паказальную

Не толькі Tinder. Дзе цяпер шукаць пару — на ўсё жыццё і на адну ноч

Каментары1

  • Sneed
    16.01.2024
    зялёны вінаград: the article

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»29

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп увёў тарыфы для Кітая і хоча абкласці імі Еўрасаюз. Ці закране Беларусь?4

У 2024 годзе ў Польшчы затрымалі больш за 900 беларусаў, якія нелегальна працавалі ў краіне3

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?1

Гэтую садавіну людзі масава спажываюць зімой. А яна літаральна нашпігаваная хіміяй9

Створаны асфальт, які сам сябе рамантуе і аднаўляе6

«Кінуў і забыўся». У ЗША стварылі ўдарны дрон у выглядзе мяча для амерыканскага футболу2

У Вільні і Варшаве запускаецца адукацыйная праграма «Журфак па суботах», якая будзе рыхтаваць кадры для незалежных медыяў12

У Акадэміі навук прапануюць забараніць металашукальнікі9

Трамп уводзіць санкцыі супраць Міжнароднага крымінальнага суда21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»29

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць