Грамадства1515

Лукашэнка расказаў байку, як ледзь-ледзь не напісаў для Украіны канстытуцыю

Да ўспамінаў пра гістарычныя падзеі, якія нібыта больш за чвэрць стагоддзя таму мелі месца, але ніякіх слядоў у дакументах ці ўспамінах іншых людзей не пакінулі, Лукашэнку падштурхнула пытанне прарасійскай прапагандысткі з Украіны Дыяны Панчанка пра ягонае стаўленне да Пятра Парашэнкі і Уладзіміра Зяленскага: маўляў, ці была б поўнамаштабная вайна паміж Украінай і Расіяй, калі б ва ўладзе пасля 2019 года застаўся Парашэнка?

Адказваючы на пытанне, Лукашэнка, як заўсёды ў падобных выпадках, адзначыў, што Зяленскі, маўляў, малады і «нявопытны», а таксама намякнуў на ягоную колішнюю «несур'ёзную» прафесію.

Пасля ж нечакана звярнуўся да гісторыі, успомніўшы ўжо даўнія часы, калі ва Украіне быў прэзідэнтам Леанід Кучма. Бо, маўляў, усё пачыналася яшчэ тады. І пры гэтай нагодзе расказаў яўна неверагодную гісторыю, якая прадстаўляла Лукашэнку ледзь не патэнцыйным Піліпам Орлікам нашага часу, то-бок аўтарам украінскай канстытуцыі. Перашкодзіла ж казцы стаць быллю толькі нерашучасць Кучмы.

Паводле версіі Лукашэнкі, аднойчы ўжо пасля таго, як ён правёў канстытуцыйны пераварот і сканцэнтраваў усю ўладу ў Беларусі ў сваіх руках,

сядзелі яны нечага з Кучмам і тагачасным прэзідэнтам Расіі Барысам Ельцыным, і Ельцын Лукашэнку раптам папрасіў, каб той дапамог Кучму «зрабіць нармальную канстытуцыю і рэферэндум правесці». Лукашэнка ідэю падхапіў з энтузіязмам:

«Я яму: «Ну, калі сур'ёзна, то я гатовы падключыцца». І мы распрацавалі разам з вашымі спецыялістамі праект канстытуцыі. Ён быў больш, так скажам, дэмакратычны, чым у нас і ў Расіі, але прыкладна нешта падобнае…

Гэтая канстытуцыя была падрыхтаваная, і сацыялагічныя кіеўскія апытанні сведчылі пра тое, — мы гэтага не хавалі, што я быў уцягнуты, — што ўкраінцы за гэта прагаласавалі б. Але час ішоў, ні чарта ні рабілі. Фактычна канстытуцыя гатовая, фактычна прынятая народна… 

На чарговай сустрэчы я Ельцыну кажу: «Ну што, Барыс (тут Лукашэнка прыкметна замяўся, відаць, думаючы, ці называць імя па бацьку на 23 гады старэйшага за яго Ельцына, ці не — і не назваў), не хоча Леанід нічога рабіць па гэтай канстытуцыі». «А чаму?» Кажа: «Рада не зацвердзіць гэту канстытуцыю». А я яму кажу: «Слухай, ты ж яшчэ не ўносіў у Раду. Ну і акрамя таго — якая Рада пойдзе супраць народа? Гэта ж рэферэндум, ты б праз яго правёў, прыняў і ў Раду б паклаў».

Што адказаў на гэта Кучма, Лукашэнка прыдумляць далей не стаў, перайшоўшы да больш сучасных падзей: абмеркавання асобы «нявопытнага», «абсалютна не палітыка» Зяленскага.

Каментары15

  • )
    17.08.2023
    артыкул гумарны
  • 1
    17.08.2023
    дык што - на пытанне так і не адказаў? адразу стаў байку расказваць?
  • Зигмунд нефрейд
    17.08.2023
    Рубрика - юмор

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»17

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?1

Гэтую садавіну людзі масава спажываюць зімой. А яна літаральна нашпігаваная хіміяй9

Створаны асфальт, які сам сябе рамантуе і аднаўляе6

«Кінуў і забыўся». У ЗША стварылі ўдарны дрон у выглядзе мяча для амерыканскага футболу2

У Вільні і Варшаве запускаецца адукацыйная праграма «Журфак па суботах», якая будзе рыхтаваць кадры для незалежных медыяў12

У Акадэміі навук прапануюць забараніць металашукальнікі9

Трамп уводзіць санкцыі супраць Міжнароднага крымінальнага суда21

Найноўшая мадэль электрамабіля Zeekr паказала сусветны рэкорд па хуткасці зарадкі1

Папулярны ДНК-сэрвіс абнавіў даныя. У беларусаў рэзка вырасла доля балтыйскіх генаў67

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»17

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць