Грамадства88

Тэолаг пракаментавала прапанову Качанавай арганізоўваць прытулкі для дзяцей пры манастырах

Учора на нарадзе старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава прапанавала арганізоўваць прытулкі для дзяцей пры манастырах. Тэолаг Наталля Васілевіч патлумачыла «Нашай Ніве», якую небяспеку гэта можа несці і чаму раптам у Качанавай магла ўзнікнуць такая ідэя.

Скрын з відэа

На нарадзе ў Качанавай абмяркоўвалася пытанне аб магчымасці арганізацыі пры манастырах прытулкаў для дзяцей, чые бацькі пазбаўленыя бацькоўскіх правоў.

«Сёння я хачу даць старт праекту, які мяне крануў да глыбіні душы. У ходзе майго візіту ў Маскву мы дамовіліся са старшынёй Савета Федэрацыі Валянцінай Іванаўнай Мацвіенка, што наведаем Пакроўскі манастыр. Матушка Феафанія нам паказала прытулак для дзяцей, чые бацькі пазбаўленыя бацькоўскіх правоў. У Расіі дазволена пры манастырах ствараць прытулкі. У прыватнасці, у Пакроўскім манастыры ўжо досыць вялікі досвед працы з дзецьмі. Наступная сацыялізацыя выхаванцаў прытулку паказвае паспяховыя вынікі», — адзначыла Наталля Качанава.

Улічваючы тое, што цяпер пытанне з дзецьмі палітычна адчувальнае з-за сітуацыі іх масавай дэпартацыі з Украіны ў Расію, а таксама, магчыма, і ў Беларусь, тэолаг не выключае, што такая заява можа быць падрыхтоўкай да ўладкавання такім чынам гэтых дзяцей з мэтай змены іх ідэнтычнасці. 

«З іншага боку, гэта можа быць чыста папулісцкі крок. Тыпу дзяржава з царквой клапоцяцца пра каго-небудзь», — кажа Наталля. 

Але наўрад ці такія прытулкі пры манастырах з'явяцца, лічыць яна. Для таго, каб наладзіць такую сістэму, трэба стварыць цэлую інфраструктуру, патрэбна шмат рэсурсаў, якіх цяпер няма.

«Прадстаўнікі рэжыму вельмі часта выступаюць з рознымі праектамі. Яны ж цяпер у сітуацыі, калі грамадства ім нічога не скажа (бо хто скажа, той сядзе), таму яны транслююць свае дзіўныя ідэі», — расказвае яна. 

Увогуле практыка наяўнасці такіх прытулкаў пры манастырах была доўгі час абумоўлена гістарычна. 

«Толькі ў манастыроў, як ячэек грамадзянскай супольнасці, былі рэсурсы, каб гэта рабіць. Раней дзяржаўных такіх устаноў не было. Усё рабілася намаганнымі царкоўнай супольнасці і суполак міласэрнасці». 

У Еўропе такіх прытулкаў шмат. Але пытанне ў тым, што калі такія ўстановы ствараюцца ў закрытым грамадстве, як пры беларускай уладзе, існуе небяспека злоўжывання сілай. 

«Ведаем выпадкі, калі ў падобных манастырскіх прытулках бываюць сэксуальныя злоўжыванні. Такія закрытыя сістэмы, як дзіцячыя прытулкі, рэлігійныя школы старога ўзору падвяргаюцца крытыцы. Шмат скандалаў з гэтым звязана ў той жа Расіі. Прычым скандалы, якія выйшлі на дзяржаўны ўзровень.

Напрыклад, заснавальнік Сярэднеўральскага жаночага манастыра ігумен Сергій Раманаў здзекаваўся з дзяцей (ігумена Сергія (Мікалая Раманава) суд прыгаварыў да трох з паловай гадоў калоніі агульнага рэжыму па абвінавачанні ў самаўпраўстве, парушэнні права на свабоду веравызнання і схіленні да самагубства. — НН). У выніку гэты манастыр самі расійскія ўлады разагналі. Існуе небяспека такіх рэлігійных устаноў». 

З іншага боку, любая рэлігійная арганізацыя хацела б мець магчымасць рэалізоўваць розныя сацыяльныя праекты, адзначае Наталля. 

«У грамадстве, дзе існуе празрыстасць і пэўныя стандарты, — гэта пазітыўны момант. Такая небяспека здымаецца. У той жа Нямечыне няма паняцця «дзіцячы прытулак», там ёсць розныя сацыяльныя праекты, з якімі працуюць цэрквы. 

Мы ведаем стан нашай дзяржавы, цэркваў і тое, у якім становішчы цяпер наша грамадзянская супольнасць. Што ні рабі — атрымліваецца КПСС, які камп’ютар ні стварай — атрымліваецца аўтамат. Такая логіка гэтай сістэмы, усё пабудавана на хлусні, гвалце, беззаконні. У такой сістэме любая прапанова ператворыцца ў нешта са знакам мінус», — мяркуе Наталля Васілевіч.

Чытайце таксама: 

Качанава прапанавала арганізоўваць прытулкі для дзяцей пры манастырах

У Магілёве падчас набажэнства граў на аргане сам мясцовы біскуп ВІДЭА

Абыходзіць санкцыі «кашальку Лукашэнкі» Зайцаву дапамагае стаўбцоўскі ксёндз Лашук — БРЦ

Каментары8

  • Нрр
    06.05.2023
    Ганьба
  • даведка
    06.05.2023
    Лукашенко далеко переплюнул КПСС.. БССР и отдалённо не страдала таким тупизмом, как при нём и Кочановой.
  • SHOS
    06.05.2023
    [Рэд. выдалена]

Паўлу Вабішчэвічу, якога абвінавацілі нібыта ў спробе падрыву пасажырскага цягніка, далі 23 гады калоніі1

Паўлу Вабішчэвічу, якога абвінавацілі нібыта ў спробе падрыву пасажырскага цягніка, далі 23 гады калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

«Не прапускае мышэй без дакументаў». На беларуска-польскай мяжы з'явіўся кот, якога, магчыма, хтосьці згубіў7

Пачалася праца па стварэнні археалагічнага музея пад адкрытым небам на Менцы5

Старшыням райвыканкамаў дадуць права ўзгадняць кіраўнікоў прыватных прадпрыемстваў27

Паліна Шарэнда-Панасюк выехала з Беларусі13

Мірны план Трампа не прадставяць на наступным тыдні7

У Віцебску перайменавалі факультэт, назву якога Лукашэнка назваў «мацернай»7

У Рэчыцы кіроўца аўтобуса даведаўся, што забыў пасажырку — і з поўным салонам людзей паехаў яе забіраць4

У Беларусі можна ўзяць у арэнду самую сапраўдную партызанскую зямлянку. Цана пытання?1

Каля мяжы з Беларуссю збеглі трое расійскіх зэкаў, якіх везлі на вайну6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паўлу Вабішчэвічу, якога абвінавацілі нібыта ў спробе падрыву пасажырскага цягніка, далі 23 гады калоніі1

Паўлу Вабішчэвічу, якога абвінавацілі нібыта ў спробе падрыву пасажырскага цягніка, далі 23 гады калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць