Усяго патроху11

У Каспійскім моры тысячамі гінуць мясцовыя цюлені-эндэмікі

На ўзбярэжжы Каспійскага мора ў Дагестане знайшлі 1,7 тыс. мёртвых цюленяў. Пра гэта паведамляе «РИА Новости» са слоў генеральнага дырэктара Каспійскага прыродаахоўнага цэнтра Заура Гапізава.

Каспійская нерпа. Фота ілюстрацыйнае

Як паведамляла раней прэс-служба СКТУ «Расрыбалоўства», першапачаткова на беразе Каспійскага мора выявілі каля 700 мёртвых цюленяў. Тады ў Мінпрыроды рэгіёна заявілі, што іх смерць выкліканая натуральнымі прыроднымі фактарамі, а вывучэнне стану ўнутраных органаў даследаваных цюленяў не пацвердзіла гіпотэзу аб іх інтаксікацыі цяжкімі металамі або пестыцыдамі.

Аднак гэтым не абмежавалася. Па словах Заура Гапізава, за наступныя некалькі дзён на ўзбярэжжы Каспія ў Дагестане было знойдзена 1,7 тыс. тушак каспійскай нерпы. Мяркуючы па выглядзе, жывёлы загінулі прыкладна два тыдні таму. Пры гэтым прыкмет гвалтоўнай смерці і рэшткаў рыбалоўных сетак таксама не знойдзена.

Гендырэктар Каспійскага прыродаахоўнага цэнтра дадаў, што колькасць загінулых цюленяў можа быць значна вышэйшая. Спецыялісты прыродаахоўных ведамстваў працягваюць даследаваць узбярэжжа.

Каспійская нерпа — эндэмік і адзіны від марскіх млекакормячых, які жыве ў Каспійскім моры і адыгрывае ўнікальную ролю ў марской экасістэме.

Каментары1

  • Лелик
    05.12.2022
    Русня запускает ракеты над Каспием. Гептил попадает в воду и убивает все живое.

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Усе навіны →
Усе навіны

Спецпрадстаўнік ЗША: Ва Украіны амаль няма шанцаў атрымаць ядзерную зброю6

Беларус атрымаў перавод з-за мяжы на «няўдалую» суму. Аддаў больш камісіі, чым атрымаў на рукі3

Беларус прымусіў Канстытуцыйны суд пераглядзець заканадаўства6

Украіна атрымала першыя французскія знішчальнікі Mirage1

З аўкцыёну ў Беларусі прадаюць дзесяцідаляравую купюру чырвонага колеру стогадовай даўніны3

Мінпрацы абяцае беларусам бонусы за пераезд у вёску8

У канале ГУБАЗіКа з’явілася дзіўнае сцвярджэнне пра адміна «Беларускага Гаюна»3

УСУ пачалі новы наступ на Курскім кірунку 

Хлопец падняў дзяўчыну на рукі, упаў — і апынуўся на інвалідным вазку. Але не здаецца1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць