Пра затрыманне супрацоўніка дабрачыннага фонду «Вяртанне» Сяргея Макарэвіча паведаміў у фэйсбуку ягоны сябар і паплечнік, прадпрымальнік і мецэнат Павел Падкарытаў.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2022_11/79534149_1532184486921785_171477862077956096_n1-t1dzx.jpg.webp)
Паводле Паўла Падкарытава, раніцай 4 лістапада дома ў Макарэвіча адбыўся ператрус, а ў другой палове дня ён перастаў выходзіць на сувязь.
Цяпер Сяргей Макарэвіч у ІЧУ ў Гродне. Ён праходзіць па справе «Маёнтка Падароск».
Фонд «Вяртанне» быў ліквідаваны ў канцы кастрычніка рашэннем Мінскага гарадскога суда.
Каментары