Гісторыя

Аналіз старажытнай ДНК выявіў, што вікінг — прафесія, а не этнас

Маштабнае даследаванне паходжання вікінгаў паказала, што іх генетычныя карані часта сустракаліся за межамі Скандынавіі.

Фота The Science

Эпоха вікінгаў, якая прыходзіцца на 800-1050 гады, значна паўплывала на палітычнае і культурнае жыццё Еўропы. Жыццё вікінгаў у асноўным складалася з ваенных паходаў, якія прымалі форму пірацтва, і рабаўніцтва гарадоў і паселішчаў. Да таго ж, яны прымалі актыўны ўдзел у палітычным жыцці Еўропы, пра што сведчаць геаграфічныя назвы і прозвішчы тагачасных палітычных дзеячаў.

Доўгі час лічылася, што вікінгі з’яўляліся прадстаўнікамі плямёнаў, што засялялі тэрыторыю сучаснай Швецыі, Нарвегіі і Даніі. Аднак палеагенетыкі абверглі гэту тэорыю.

Каманда еўрапейскіх навукоўцаў прааналізавала ўзоры старажытнай ДНК, якую атрымалі з чалавечых парэшткаў, знойдзеных у пахаваннях эпохі вікінгаў. Туды ўвайшлі як і дакладна ідэнтыфікаваныя пахаванні вікінгаў, так і выкананыя ў іх стылістыцы, што выявілі ў Скандынавіі і ў іншых краінах Еўропы. Даследчыкам удалося секвенаваць геномы 442 даўно памерлых і параўнаць з геномамі сучасных людзей, піша часопіс The Science.

Навукоўцы выявілі генетычную неаднароднасць сярод прааналізаваных узораў. Больш за тое, многія з вікінгаў не былі бландзінамі: цёмныя валасы ў іх сустракаліся часцей, чым у сучасных скандынаваў.

Некалькі вікінгаў у Нарвегіі адносіліся да саамаў — невялікага народа Паўночнай Еўропы з фіна-ўгорскімі каранямі. У Вялікабрытаніі знайшлі пахаванні вікінгаў, якія не мелі скандынаўскіх генаў, а ў самой Скандынавіі выявілі вікінгаў ірландскага і шатландскага паходжанняў.

«Быць вікінгам — гэта не этнічная з’ява, гэта лад жыцця, які можна было прыняць незалежна ад таго, ці з’яўляўся чалавек скандынавам», — сцвярджае адзін з кіраўнікоў даследавання Эске Вілерслеў.

Генетычныя даследаванні таксама дапамаглі выявіць, як менавіта адбывалася экспансія вікінгаў па тэрыторыях і краінах.

Стала вядома, што «шведскія» вікінгі перасоўваліся на ўсход — у Прыбалтыку, Польшчу, Расію, Украіну, «дацкія» — на тэрыторыю сучаснай Англіі, а «нарвежскія» каланізавалі Ірландыю, Ісландыю і Грэнландыю.

Каментары

У Маскве падарвалі прарасійскага аўтарытэта з Данбаса, які арганізоўваў цітушак

Светдапоўнена

У Маскве падарвалі прарасійскага аўтарытэта з Данбаса, які арганізоўваў цітушак

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму беларускія СМІ пішуць пра добраахвотнікаў столькі, колькі пішуць66

Аднапакаёўку ў Мінску плошчай 26 квадратаў прадаюць ажно за 103 тысячы даляраў20

«Трымалі за дурня». Беларускі кіроўца распавёў, як яго ўцёмную выкарыстоўвалі для перавозкі кантрабанды для польскай фірмы2

Сапраўдны кошт DeepSeek, кітайскага чат-боту, што абваліў фондавы рынак ЗША, аказаўся зусім не такім3

На мяжы з Беларуссю скончыў жыццё самагубствам польскі вайсковец

«Яны стануць ля нагі гаспадара і будуць пяшчотна памахваць хвосцікам». Пуцін — пра адносіны Еўропы і Трампа20

Віцэ-губернатар расійскага Прымор'я загінуў на фронце ў Курскай вобласці5

На Беласточчыне прайшоў Марш Каліноўскага ФОТА7

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Маскве падарвалі прарасійскага аўтарытэта з Данбаса, які арганізоўваў цітушак

Светдапоўнена

У Маскве падарвалі прарасійскага аўтарытэта з Данбаса, які арганізоўваў цітушак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць