У праваслаўных сёння пачаўся Вялікі пост. Вялікдзень будзе вельмі позна
Праваслаўныя вернікі сёння ўступаюць у адзін з найважнейшых этапаў сваёй духоўнага жыцця — Вялікі пост.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/stock/uspiennie-xqub2.jpeg.webp)
Ён доўжыцца сем тыдняў і з'яўляецца падрыхтоўкай да сустрэчы свята святаў — Светлага Хрыстовага Уваскрасення (Вялікадня), якое праваслаўныя вернікі будуць адзначаць 5 мая (у каталікоў і пратэстантаў — 31 сакавіка).
Сам Вялікі пост складае першыя сорак дзён, якія ўвасабляюць саракадзённы пост Ісуса Хрыста ў пустыні. Затым — Лазарава субота, Вербніца і шэсць дзён Вялікага тыдня заклікаюць успомніць страсці Збаўцы і падзеі, якія папярэднічалі ім.
Каментары