У Вільні былі ўручаныя мэдалі Рады БНР у гонар 100-годзьдзя Незалежнасьці БНР грамадзкім і палітычным дзеячам зь Беларусі, якія прыехалі на пахаваньне Кастуся Каліноўскага і ягоных паплечнікаў. Уганараваньне адбылося на сустрэчы зь беларускай грамадзкасьцю ў Доме нацыянальных абшчынаў, піша Радыё Свабода.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2019_11/d69fe9ae-cd9a-4cbc-ae59-063c8f7bd9e0_w650_r1_s-mnnaw.jpg.webp)
Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла сказала, што мае вялікую прыемнасьць спаткацца зь людзьмі зь Беларусі, чые заслугі ў справе барацьбы за дэмакратыю ацэненыя ўзнагародай, якую ёй ужо даводзілася ўручаць дзеячам дыяспары.
Ад імя тых, хто атрымаў мэдаль раней, выступіў пісьменьнік Уладзімер Арлоў. Ён выказаў упэўненасьць, што ў будучай дэмакратычнай Беларусі мэдаль будзе прыроўнены да вышэйшай дзяржаўнай узнагароды
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2019_11/d1799732-e775-44b9-ae38-35afde1b390f_w650_r1_s-9vprz.jpg.webp)
Мэдалі БНР-100 з рук Івонкі Сурвілы атрымалі сьвятар а. Андрусь Абламейка, мастак Аляксей Марачкін, рэжысэр, пастаноўшчык спэктаклю «Кастусь Каліноўскі» па п’есе Уладзімера Караткевіча (1978) Валер Мазынскі, заснавальнікі «Майстроўні» Вінцук Вячорка і Сяргей Дубавец, мастак Алесь Пушкін, скульптар Генік Лойка, дэпутат Незалежнасьці Юрась Беленькі, палітык Анатоль Лябедзька, заснавальнік БЗВ Мікола Статкевіч, паэт Уладзімер Някляеў, палітык і былы палітвязень Павал Севярынец, гісторык Аляксандар Краўцэвіч, палітык Аляксей Янукевіч, грамадзкі актывіст Андрэй Стрыжак, мэцэнат Павал Бераговіч (Падкарытаў), кіраўнік арганізацыі Беларуская нацыянальная памяць Анатоль Міхнавец, арганізатары сьвяткаваньня БНР-100 Франак Вячорка і Павал Белавус.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2019_11/54803db9-fcdd-4ed6-9ca5-54f41519384e_w650_r1_s-3aj9y.jpg.webp)
Узнагароджаных прывітаў першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч.
Таксама ў Вільні ад Івонкі Сурвілы мэдалі атрымалі былы палітвязень Вячаслаў Сіўчык, старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў, рэдактар беластоцкай «Нівы» Яўген Вапа, былы народны дэпутат СССР Аляксандар Дабравольскі.
Комментарии