БЕЛ Ł РУС

Свет

Кабаева ўсё? Уладзімір Пуцін знайшоў новае каханне — гісторыка з лонданскай адукацыяй

19.02.2024 / 13:13

Nashaniva.com

Брытанскія СМІ сцвярджаюць, што Кацярына Мізуліна з'яўляецца новай каханкай прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

Кацярына Мізуліна і Уладзімір Пуцін

39-гадовая Кацярына Мізуліна — кіраўніца расійскай Лігі бяспечнага інтэрнэту і дачка фанатычнай прапуцінскай і антыўкраінскай сенатаркі Алены Мізулінай, вядомай сярод іншага рознымі рэзананснымі ініцыятывамі. Сярод якіх барацьба з «гей-прапагандай», мацюкамі у інтэрнэце, разводамі і ўсынаўленнем замежнікамі расійскіх сірат.

Кацярына Мізуліна закончыла Школу ўсходніх і афрыканскіх даследаванняў Лонданскага ўніверсітэта ў 2004 годзе і мае ступень па гісторыі мастацтваў і інданезійскай мове. У 2010 годзе Мізуліна таксама закончыла Інстытут краін Азіі і Афрыкі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Як перакладчык жанчына працавала ў афіцыйных расійскіх дэлегацый у Кітаі.

Хоць даўняй партнёркай Пуціна лічыцца алімпійская чэмпіёнка па мастацкай гімнастыцы Аліна Кабаева, чуткі аб новых адносінах з Мізулінай цыркулююць у сацыяльных сетках Расіі і Украіны.

Як піша The Mirror, расійская праваабаронца Вольга Раманава параўнала Мізуліну з былой каханкай Пуціна Святланай Крываногіх, уладальніцай стрыптыз-клуба з Санкт-Пецярбурга. Раманава сцвярджае, што Мізуліна адносіцца да таго тыпу жанчын, якія заўсёды падабаліся Пуціну.

«[Пуціну] 71 год, давайце без эйджызму. Мужчына ў поўным росквіце сіл, чаму б і не? І, уласна, Каця Мізуліна, урэшце рэшт, ёй 39… Давайце таксама не будзем забывацца, што яна за традыцыйныя каштоўнасці. Гэтаксама, як Аліна Кабаева», — цытуе выданне словы Вольгі Раманавай.

Кацярыну Мізуліну лічаць вэб-цэнзарам, які імкнецца задушыць крытыку Пуціна, асабліва ў дачыненні да канфлікту ва Украіне. Аднойчы яна сказала: «Спачатку мы ачысцім Украіну ад нацыстаў і бандытаў, а потым зоймемся Google і Вікіпедыяй».

Адметны інцыдэнт, які падкрэслівае прыхільнасць Мізулінай да цэнзуры, адбыўся падчас нядаўняй сустрэчы са студэнтамі ў Екацярынбургу 6 лютага 2024 года. Пад пагрозай завядзення крымінальнай справы аб дыскрэдытацыі войска яна прымусіла студэнта, які паставіў пад сумнеў неабходнасць тэрміновай службы ў войску, публічна прасіць прабачэння.

Чытайце яшчэ:

«Кабаева не пацягнула, на жаль». Расійскія шавіністы рыхтуюцца знішчыць тых, хто іх спарадзіў

У Мінск прыехала Аліна Кабаева, яе сустракаў міністр

Расследавальнікі расказалі, дзе жывуць Пуцін з Кабаевай і як выглядае іх жытло

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула