БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Сярод тых, хто сустракаў Лукашэнку ў Экватарыяльнай Гвінеі, быў і Віктар Шэйман

9.12.2023 / 20:3

Nashaniva.com

Reform.by заўважыў сярод асоб, якія сустракалі самалёт з Лукашэнкам у сталіцы Экватарыяльнай Гвінеі Малабо, спецыяльнага пасланніка Лукашэнкі і найбліжэйшага ягонага паплечніка яшчэ з 1990-х гадоў Віктара Шэймана. Ён трапіў у кадр аператара прэс-службы віцэ-прэзідэнта Экватарыяльнай Гвінеі.

Шэйман выпадкова трапіў у кадр каля самалёта, ён «паводзіў сябе ўладна, быў без пінжака і гальштука ў нефармальным адзенні і наогул цураўся беларускай дэлегацыі».

У той жа час для афіцыйных фотасправаздач у Экватарыяльнай Гвінеі пазіравалі кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Алейнік, міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, кіраўнік Дзяржкамваенпрама Дзмітрый Пантус, а таксама скандальна вядомы бізнэсмен Аляксандр Зінгман.

Аляксандр Зінгман і Сяргей Алейнік вітаюць сваіх афрыканскіх сяброў

Сам жа Лукашэнка правёў афіцыйную сустрэчу з першым віцэ-прэзідэнтам краіны Тэадора Нгема Абіянгам Манге, сынам нязменнага з 1979 года гвінейскага дыктатара.

Пры гэтым на фота, якое выставіў гвінейскі палітык, заўважная розніца ва ўбранні: калі Нгема Абіянг Манге ў цёмным касцюме і пры гальштуку, то Лукашэнка — у светлых штанах і ў белай кашулі з кароткімі рукавамі. Відаць, што яму цяжка пераносіць афрыканскую спёку.

Фото: @teddynguema

Чытайце таксама:

Лукашэнка прыляцеў у Экватарыяльную Гвінею

Тры праўладныя колы, два падуладныя класы, некалькі вялікіх груп… Сацыёлаг разважае над сучаснай структурай беларускага грамадства і патрабаваннямі да розных груп

Шэйман сустрэўся з прэзідэнтам Зімбабвэ. Беларускія дзяржаўныя СМІ пра гэта не паведамілі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула