Навука і тэхналогіі1111

Ці можа час ісці ў адваротным кірунку? Упершыню ў гісторыі даказана, што так

Шматгадовы эксперымент у Канадзе ўпершыню зафіксаваў з'яву «адмоўнага часу», калі эфект ад падзеі папярэднічае самой падзеі. Такое раней лічылася немагчымым.

Ілюстрацыйная выява феномена «адмоўнага часу» на квантавым узроўні, згенераваная ChatGPT (DALL·E)

Новае даследаванне, апублікаванае навукоўцамі Карнэльскага ўніверсітэта і ўніверсітэта Таронта, утрымлівае ў сабе першыя ў гісторыі факталагічныя назіранні з'явы «адмоўнага часу» (калі эфект ад канкрэтнай падзеі папярэднічае пачатку гэтай падзеі) на квантавым узроўні, зафіксаваныя шляхам спецыяльнага эксперыменту.

Ідэя правесці эксперымент з'явілася яшчэ ў 2017 годзе і ставіла за мэту вывучэнне феномена «ўзбуджэння атама»: калі фатоны, часціцы святла, праходзяць праз пэўнае асяроддзе і паглынаюцца, а электроны, якія кружаць вакол атамаў, пераходзяць на больш высокі энергетычны ўзровень. Калі электроны вяртаюцца ў ранейшы стан, яны вылучаюць паглынутую энергію фатонаў, паддаюць самі часціцы святла яшчэ большаму энергетычнаму выпраменьванню і адпускаюць іх рухацца далей.

Падчас гэтага працэсу «ўзбуджэння атама (асяроддзя)» і пры праходжанні фатонаў праз пэўнае асяроддзе ўзнікае часавая анамалія, прырода якой дагэтуль заставалася няяснай, што і прыцягнула ўвагу навукоўцаў.

Для больш дэталёвага аналізу гэтай анамаліі навукоўцы правялі серыю доследаў, падчас якіх тыя накіроўвалі фатоны праз воблака астуджаных атамаў рубідыю пры тэмпературы, блізкай да абсалютнага нуля. Высветлілася, што пры паглынанні фатонаў тыя маглі перавыпраменьвацца асяроддзем амаль імгненна, задоўга да таго, як атамы рубідыю вярталіся да свайго асноўнага стану. Нібыта фатоны пакідалі атамы рубідыю ў той жа момант, што і заходзілі туды.

Далейшыя эксперыменты пацвердзілі гэтую думку і ўпершыню зафіксавалі, што дыяпазон часавай анамаліі пры «ўзбуджэнні атама» можа ўключаць стан, калі час праходжання асобнага фатона праз асяроддзе аказваецца адмоўным. Гэта з'яўляецца першым факталагічным назіраннем на карысць таго, што час можа ісці ў адваротным кірунку (але гэта назіралася пакуль толькі на квантавым узроўні).

«Адмоўная часовая затрымка падаецца парадаксальнай, але яна азначае наступнае: калі вы, дапусцім, зрабілі «квантавы» гадзіннік для вымярэння часу, за які атамы знаходзяцца ў стане ўзбуджэння, стрэлка на вашым гадзінніку можа, пры пэўных абставінах, перамяшчацца назад, а не ўперад», — пішуць у сваім даследаванні навукоўцы.

Ілюстрацыйная выява эксперыменту з накіроўваннем святла праз воблака астуджаных атамаў рубідыя, згенераваная ChatGPT (DALL·E)

Пры гэтым даследчыкі падкрэслілі, што новае адкрыццё ніяк не парушае наяўныя законы фізікі ці Агульную тэорыю адноснасці. Эксперымент паказаў толькі тое, што фатоны нейкім чынам перамясціліся праз воблака атамаў хутчэй, калі яны павінны былі паглынацца імі, чым калі атамы заставаліся ў нязменным стане (значыць, фатоны могуць паскарацца нават да адмоўных значэнняў часу пры праходжанні праз пэўныя асяроддзі).

Паколькі фатоны не пераносяць ніякай інфармацыі і не могуць рухацца са звышсветлавой хуткасцю, прычынна-выніковая сувязь застаецца нязменнай, тлумачаць навукоўцы.

Каментары11

  • :)../\
    07.10.2024
    "бачыў у ранішнім сне !"
    эратычным ?
  • Жвір
    07.10.2024
    :)../\, не, нажаль, не эратычным. Бо яна дужа правільнай сябе ставіла, так увогуле ня можна, вось і прысьнілася каля крамы.
    Але стасункі былі склаліся добрыя, зь ёй было й так прыемна, і цікава таксама, бо адукаваная, нават з валоданьнем замежнай мовай, нямецкай. У яе й імя было да нямецкага падобнае - Íлзэ. Часам у такім ракурсе прапаноўвала зірнуць на пытаньне, што сам бы я нізавошта не даўмеўся.
    Некалі й на лецішча да нас прыязджала (лічыў за гонар) гасьцявала, і нават ад чарачкі не адмаўлялася. У мяне на такія выпадкі высакародныя напоі захоўваліся, сам я іх такія ня піў, і ня п'ю. Але, гэта ўжо іншая тэма.
    Потым яна з'ехала ў Нямеччыну, знайшла там работу па даглядзе за дзецьмі ў некалькіх сем'ях, з добрым заробкам, і з таго часу зьнікла была з кругавіду.

    Напісаў во так шмат, бо важна, каб ніякай непрыстойшчыны не правакавалася.
  • :)../\
    07.10.2024
    "Потым яна з'ехала ў Нямеччыну,"
    а потым што - атрымліваецца, вярнулася?

Беларуска не знайшла сябе ў спісе выпускнікоў школы — лічыць, што праз палітычныя погляды1

Беларуска не знайшла сябе ў спісе выпускнікоў школы — лічыць, што праз палітычныя погляды

Усе навіны →
Усе навіны

Амаль год шукалі новага дырэктара для Музтэатра. Каго знайшлі3

«Аднакласнікі паабяцалі пазваніць па зуме з рэстарана». Сустрэчы выпускнікоў змянілі фармат3

Трамп пачаў гандлёвую вайну з Канадай, Мексікай і Кітаем10

У Мінску праз яўрэйскія могілкі праклалі траншэю. З зямлі выцягнулі мноства надмагілляў13

Стала вядома, за што будуць судзіць першага намесніка начальніка Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі7

«Яшчэ ў школе дамовіліся, што калі да 30 не завядзем сем'і, то пажэнімся». Гісторыі беларускіх пар, якія пазнаёміліся падчас вучобы

«Чыноўнікі»-купалаўцы станчылі пад «Сігма бой» і скарылі сацсеткі8

Расійская «Медуза» запусціла рэкламу, у якой выкарыстала відэа з пацярпелымі ад вайны ўкраінцамі. Выбухнуў скандал3

Дональд Трамп заявіў пра ўдар па «аб'ектах тэрарыстаў» у Самалі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска не знайшла сябе ў спісе выпускнікоў школы — лічыць, што праз палітычныя погляды1

Беларуска не знайшла сябе ў спісе выпускнікоў школы — лічыць, што праз палітычныя погляды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць