БЕЛ Ł РУС

Свет

У вашынгтонскай авіякатастрофе ніхто не выжыў

30.01.2025 / 22:58

Nashaniva.com

Пра несуцяшальныя вынікі ратавальных работ у звароце да нацыі паведаміў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Ён выказаў спачуванні сем’ям загінулых.

Падчас ратавальнай аперацыі. Фота: Al Drago/Getty Images

«Цяпер работы перайшлі ў стадыю аднаўлення. На жаль, няма тых, хто б выжыў. Гэта была цёмная і пакутлівая ноч у сталіцы нашай краіны. Мы не ведаем, што прывяло да гэтай катастрофы, але маем пэўныя вельмі дакладныя думкі і ідэі», — сказаў Трамп.

Увечары 29 студзеня ў выніку сутыкнення з вайсковым верталётам пад Вашынгтонам пацярпеў крушэнне рэгіянальны пасажырскі самалёт авіякампаніі American Airlines. На яго борце знаходзіліся 64 чалавекі, у тым ліку 14 фігурыстаў, у тым ліку звязаных са зборнай ЗША. Пры крушэнні верталёта загінулі трое членаў экіпажа.

Апублікаваныя і імёны фігурыстаў, якія дакладна загінулі падчас катастрофы: Спенсэр Лэйн, Джына Хан, Эдзі Чжоу, Франка Апарысіа, сёстры Эверлі і Лідзія Лівінгстон, Шон Кей і Анджэла Янг.

Таксама загінулі трое трэнераў расійскага паходжання — Вадзім Навумаў, Яўгенія Шышкова, Іна Валянская. Вадзім Навумаў і Яўгенія Шышкова ў 1990-я былі вядомымі спартсменамі, у 1994 годзе яны сталі чэмпіёнамі свету ў спаборніцтвах спартыўных пар, займалі высокія месцы і на Алімпійскіх гульнях 1992 і 1994 гадоў.

Чытайце таксама:

У Вашынгтоне спынілі аперацыю на месцы крушэння пасажырскага самалёта

На борце самалёта, што разбіўся ў ЗША, было больш за 15 фігурыстаў, у тым ліку чэмпіёны свету Шышкова і Навумаў з Расіі

Выжылых на борце самалёта, што разбіўся ў Вашынгтоне, няма. У самалёце было некалькі фігурыстаў

Целы 18 загінулых дасталі з ракі пасля сутыкнення самалёта American Airlines з вайсковым верталётам у Вашынгтоне

У Вашынгтоне ўпаў пасажырскі самалёт, сутыкнуўшыся з верталётам. На борце былі 64 чалавекі

Каментары да артыкула