БЕЛ Ł РУС

Свет

У Вашынгтоне спынілі аперацыю на месцы крушэння пасажырскага самалёта

30.01.2025 / 16:18

Nashaniva.com

Выжылых няма.

Фота: Julio Cortez / AP

Выратавальная аперацыя на месцы катастрофы самалёта Bombardier CRJ700 у Вашынгтоне, які ўпаў пасля сутыкнення з вайсковым гелікоптэрам Black Hawk у раку Патамак, спыненая, паведаміў начальнік пажарнай аховы і хуткай дапамогі Джон Донэлі, паведамляе NBC.

«Мы пераходзім ад выратавальнай аперацыі да аднаўленчай. На гэты момант я не веру, што мы знойдзем выжылых», — заявіў ён на прэс-канферэнцыі.

На борце лайнера, што ўпаў у Вашынгтоне, былі 64 чалавекі.

Чытайце таксама:

У Вашынгтоне ўпаў пасажырскі самалёт, сутыкнуўшыся з верталётам. На борце былі 64 чалавекі

На борце самалёта, што разбіўся ў ЗША, было больш за 15 фігурыстаў, у тым ліку чэмпіёны свету Шышкова і Навумаў з Расіі

Каментары да артыкула