Эксперты, якія расследуюць прычыны катастрофы самалёта DHL у Вільні ў лістападзе 2024 года, мяркуюць, што да яе магла прывесці памылка пілота, паведамляе літоўскі партал 15min.lt са спасылкай на ўласныя крыніцы.
Адразу пасля аварыі самалёта разглядаліся некалькі версіяў: тэхнічная няспраўнасць, знешняе ўздзеянне і чалавечы фактар. Цяпер эксперты найбольшў схільныя лічыць, што самалёт мог упасці праз памылку пілота, хоць канчатковых высноў пакуль не зроблена.
Версія тэракту, якая сур'ёзна разглядалася спачатку, пацвярджэнняў не знайшла.
Грузавы самалёт Boeing 737-400 авіякампаніі Swift Air, які ляцеў з нямецкага Лейпцыга з рэйсам для кампаніі DHL, упаў 25 лістапада каля 05:31 у Вільні каля жылога дому на вуліцы Гарохавай (Žirnių), за некалькі кіламетраў ад віленскага аэрапорта.
Пасля ўдару аб зямлю самалёт сутыкнуўся з домам, у якім жылі 12 чалавек. Ніхто з іх не пацярпеў, але частка сценаў дому абрынулася ад удару самалётных абломкаў, згарэлі ўнутраныя памяшканні, частка даху, тры легкавыя аўтамабілі.
48-гадовы пілот з Іспаніі ў катастрофе загінуў, яшчэ адзін 34-гадовы іспанец атрымаў раненні. Пацярпелі і 55-гадовы грамадзянін Германіі і 34-гадовы Літвы, якія таксама былі ў складзе экіпажу.
Як некаторым удаецца выжыць у авіякатастрофах, у якіх гінуць амаль усе?
Расследаванне крушэння самалёта DHL у Вільні: Доказаў тэракту няма
Бундэсвер: За крушэннем самалёта DHL у Літве можа стаяць Расія
МУС Германіі: Няма прыкмет таго, што крушэнне самалёта DHL у Вільні звязана з самаўзгараннем пасылак
У Вільні грузавы «Боінг» упаў на двухпавярховы жылы дом і загарэўся. Ёсць загінулыя
Каментары