Свет1616

Ілан Маск выступіў на перадвыбарным мерапрыемстве «Альтэрнатывы для Германіі»

Амерыканскі мільярдэр і палітычны паплечнік Дональда Трампа Ілан Маск выступіў праз відэасувязь на перадвыбарным мерапрыемстве праварадыкальнай партыі «Альтэрнатыва для Германіі». Запіс выступу выкладзены ў сацсетцы X кіраўніцай гэтай партыі Алісай Вайдэль, піша «Радыё Свабода».

Падчас выступлення Ілана Маска. Скрыншот з відэа

Мерапрыемства адбылося ва ўсходнегерманскім горадзе Гале 25 студзеня і стала афіцыйным стартам перадвыбарнай кампаніі партыі ў Бундэстаг. Выступ Маска, паведамляе Welt, слухалі ў зале каля 4,5 тысячы прыхільнікаў «Альтэрнатывы для Германіі».

Ілан Маск падчас выступлення заявіў прысутным, што ўхваляе іх гонар за прыналежнасць да германскай культуры: «Мы хочам, каб культуры ў свеце былі рознымі». Ён раскрытыкаваў нямецкі ўрад, назваўшы яго незацікаўленым у дабрабыце народа і абвінаваціўшы ў падаўленні свабоды слова.

Акрамя таго, Маск заклікаў прысутных «змагацца, змагацца, змагацца» «за вялікую будучыню Германіі» і сказаў, што яны «не павінны адказваць за памылкі бацькоў ці нават прадзедаў» і быць «занадта заклапочаныя гістарычнай віной».

Перад датэрміновымі выбарамі ў Бундэстаг «Альтэрнатыва для Германіі» прэтэндуе прыблізна на 20 працэнтаў галасоў выбаршчыкаў, прыводзіць перадвыбарчыя апытанні Politico.

Федэральны канцлер Германіі Олаф Шольц напярэдадні назваў падтрымку «Альтэрнатыва для Германіі» Маскам «абсалютна недапушчальнай».

«Ён падтрымлівае вельмі правых па ўсёй Еўропе, у Вялікабрытаніі, у Германіі, у многіх, многіх іншых краінах, і гэта цалкам непрымальна… Гэта ставіць пад пагрозу дэмакратычнае развіццё Еўропы, гэта ставіць пад пагрозу нашу супольнасць», — цытуе кіраўніка ўрада AP.

На інаўгурацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа 20 студзеня Маск у сваёй прамове дзякаваў выбаршчыкам Трампа, пасля чаго прыклаў руку да сэрца, а затым кінуў яе ўверх. Такім жэстам раней у ЗША суправаджалі клятву вернасці ЗША, але ў 1942 годзе яго замянілі жэстам рукі на сэрца. Многім жэст у выкананні Маска нагадаў нацысцкае прывітанне.

Каментары16

  • Немец
    26.01.2025
    Зіганутыя, Альтэрнатыва для Германіі і Вагенкнехьт сябры Пуціна і даўно здалі б Пуціну і Ўкраіну і Германію. Маск тое ж самае.
  • Andrew
    26.01.2025
    Браво, Маск, все прямо в точку!
  • Илон Макс
    26.01.2025
    Правые - процветание и порядок, Левые - разруха и деградация.

Дзяйкала: Наша сітуацыя не цягне на Міжнародны трыбунал у Гаазе. Важна, каб працэс над Лукашэнкам адбыўся ў Мінску7

Дзяйкала: Наша сітуацыя не цягне на Міжнародны трыбунал у Гаазе. Важна, каб працэс над Лукашэнкам адбыўся ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы прыдумалі, як зварыць ідэальнае яйка. Але гэты метад можа вам не спадабацца6

Пазняк: Вызваленне Паліны Шарэнды-Панасюк — гэта гучнае сведчанне аб гатоўнасці да перамоваў з Еўрасаюзам128

«Колькі павінен зарабляць хлопец у Мінску, каб сустракацца з вамі?» Скандал вакол вулічнага апытання91

Беларускага байца ММА ў Польшчы абвінавачваюць у збіцці. Яму пагражае да 20 гадоў2

«Каб апынуцца ў бамбасховішчы, у цябе 6 секунд». Беларуска распавяла пра валанцёрства ў Ізраілі, у тым ліку побач з Газай10

Тварожная запяканка з яблыкамі — рэцэпт2

Чацвертая кніга з серыі пра Гары Потэра пабачыла свет1

Ад сёння на 10 месяцаў закрыўся мост з вуліцы Маскоўскай да плошчы Незалежнасці. Як будзе аб'язджаць звычайны і грамадскі транспарт?

Зяленскі: Паўночнакарэйскія войскі вярнуліся на лінію фронту2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзяйкала: Наша сітуацыя не цягне на Міжнародны трыбунал у Гаазе. Важна, каб працэс над Лукашэнкам адбыўся ў Мінску7

Дзяйкала: Наша сітуацыя не цягне на Міжнародны трыбунал у Гаазе. Важна, каб працэс над Лукашэнкам адбыўся ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць