Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у размове з прапагандыстам Паўлам Зарубіным заявіў, што гатовы да перамоў з новай адміністрацыяй ЗША. А заадно расказаў пра цёплыя адносіны з Трампам у мінулым.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2025_01/ap24311723437954-ob831.jpg.webp)
Пуцін і Трамп у чэрвені 2019 года ў японскай Осацы. Фота: AP Photo/Susan Walsh, File
«Хутчэй за ўсё, сапраўды нам лепш сустрэцца, абапіраючыся на рэаліі сённяшняга дня. Пагаварыць спакойна па ўсіх тых напрамках, якія ўяўляюць цікавасць як для ЗША, так і для Расіі», — заявіў Пуцін.
Пры гэтым ён расказаў, што ў яго з Трампам заўсёды нібыта былі даверныя, прагматычныя стасункі, і падкрэсліў, што Крэмль, маўляў, ніколі не адмаўляўся ад кантактаў з Белым домам.
Перамогу ж на выбарах 2020 года ў Трампа, як сцвяржае Пуцін, укралі. А калі б гэтага не адбылося, то, маўляў, і цяперашняй вайны ва Украіне магло б не быць.
Трамп: Зяленскі не анёл. Ён не павінен быў дапусціць гэтай вайны
Указ Трампа аб спыненні міжнароднай падтрымкі не тычыцца дапамогі Украіне ў сферы бяспекі
Трамп хоча зменшыць сусветныя цэны на нафту, каб скончыць вайну ва Украіне
Трамп заклікаў Расію неадкладна спыніць вайну, іначай пагражае крутымі мерамі
Каментары