Грамадства1212

Алексіевіч: Дыктатура робіць нас дурнейшымі, бо мы абмяркоўваем гэта вар'яцтва

У новым выпуску ТОКу пісьменніца і нобелеўскай лаўрэатка Святлана Алексіевіч паразважала пра тое, як дыктатура ўплывае на нас. І расказала, як ставіцца да тэзісу прапаганды, што Лукашэнка гарант незалежнасці.

Па меркаванні Святланы Алексіевіч, усе беларусы — закладнікі дыктатуры Лукашэнкі, якая не дае ім развівацца:

«Дыктатура заўсёды прызямляе нас. Яна робіць нас больш дурнымі, чым мы ўсе ёсць. Яна не дае нам развівацца, бо мы абмяркоўваем вось гэтае вар'яцтва, якое нараджаецца ў іх галовах (яно ж не нараджаецца ў галовах інтэлектуалаў нейкіх, калі ты сапраўды, думаючы аб гэтым, расцеш)».

@tokbelarus Нобелевская лауреатка ответила хейтерам #Беларусь #белорусы #русскийязык #беларускаямова #беларусь #нашаніва #беларусьновости ♬ transgender - &lt3

«Лёгка ўпасці ў роспач, калі так доўга думаць аб гэтым», — заўважае Алексіевіч і расказвае, што калі яе пытаюцца аб дыктатуры ў Беларусі, яна заўсёды раіць:

«Галоўнае — не ўпасці ў роспач, спрабаваць за нешта зачапіцца. У жыцці шмат цікавых рэчаў. А дыктатура ўсё роўна не займае ўсё наша жыццё. Яна паламала нам жыццё, перавярнула ўсё ў ім. Але ўсё роўна яна не заняла нашу душу, сэрца».

«Гэта эфект асфальту. Маленькая такая трава, нямоцная, і здавалася б асуджаная. А яна прабівае асфальт», — вобразна апісвае Алексіевіч, як беларусы выжываюць у цяперашні час.

Часам ад прапаганды можна пачуць тэзіс, што Лукашэнка ў сённяшніх умовах адзіны гарант незалежнасці Беларусі. Святлана Алексіевіч у адказ на гэта заўважыла: «На жаль, павінна прызнаць, што ў гэтым ёсць доля праўды».

«Калі б не ён, тут ужо сядзеў які-небудзь рускі губернатар. А ён [Лукашэнка] так любіць уладу, што неяк падманвае, усякімі [спосабамі] не пускае [Расію]».

«Але якім коштам ён гэта робіць? — адзначае пісьменніца. — Уласна мы ж ваюем. Самалёты іх [Расіі] адсюль вылятаюць, бамбяць адсюль, параненых іх лечаць тут. Мы ўсё-такі ўдзельнічаем у вайне. Вам гэта не падабаецца, мне не падабаецца. Сорамна. Але гэта факт».

Разважаючы пра матывы паводзін дыктатара, Алексіевіч схільна бачыцца не клопат пра краіну, а імкненне захаваць асабістую ўладу:

«Магчыма, ён так адкупаецца. Я так думаю. Гэта яго форма адкупіцца. Але ён ратуе не Беларусь. Чамусьці я яму не давяраю. Ён ратуе сваю ўладу. Ён вельмі зросся з уладай».

«Слава Богу, на гэты момант нашы інтарэсы супалі. Таму што, я думаю, без яго праблема вырашылася б імгненна. Тут бы ўвялі войскі і ўсё. І губернатара б прывезлі», — мяркуе пісьменніца.

Глядзіце цалкам:

Каментары12

  • .
    15.11.2024
    Тут усё слушна.
    Замест руху наперад вырашаюцца і выконваюцца жаданні горшых з людзей.
    Інтэлектуальныя сілы нацыі распыляюцца. Нават раней, калі была магчымасць уплыву праз петыцыі, па сутнасці гэта была спроба разумных неяк змяніць звыклыя працэсы і шкурныя рашэнні тупых.
    Зараз і тое немагчыма, разумных прымушаюць выконваць малакаштоўныя працы ў калоніях, губляць час за кратамі.
    Раніцай падумаў, чаму нейрасетка магла памыліцца і трохі развеяўся. Гэта будучыня, хоць і складаная і неадназначная. А пасля ізноў у нашу рэчаіснасць "логіка карнікаў". Як тупыя і злыя псуюць і знішчаюць цывілізацыю.
  • які сэнс размаўляць з ТЫМІ хто добра ставіцца сёння да Маскоўскага імперыялізмa ?
    15.11.2024
    далей чытаем Маскоўскіх імперцаў , пушкіна , броцкага , дугіна , ільіна і гд?
    запрасіце калі ласка Еву Томпсан калі каска, які сэнс размаўляць з ТЫМІ хто добра ставіцца сёння да Маскоўскага імперыялізмa і нашай васальнай залежнасці ад Маскоўскага ханства ?
  • Імя
    15.11.2024
    Нарэзка выказванняў Алексіевіч робіць нас дурнейшымі, бо мы абмяркоўваем гэта вар'яцтва.

«У нас фобія жывой камунікацыі. А сэкс менш важны, чым для мінулых пакаленняў». Зумеры адказваюць на прэтэнзіі да свайго ладу жыцця

«У нас фобія жывой камунікацыі. А сэкс менш важны, чым для мінулых пакаленняў». Зумеры адказваюць на прэтэнзіі да свайго ладу жыцця

Усе навіны →
Усе навіны

Чацвертая кніга з серыі пра Гары Потэра пабачыла свет1

Ад сёння на 10 месяцаў закрыўся мост з вуліцы Маскоўскай да плошчы Незалежнасці. Як будзе аб'язджаць звычайны і грамадскі транспарт?

Зяленскі: Паўночнакарэйскія войскі вярнуліся на лінію фронту2

Apple можа здаць прыватныя даныя ўсіх сваіх карыстальнікаў у свеце спецслужбам Вялікабрытаніі. Гэта можа стаць небяспечным прэцэдэнтам4

Неабходныя грошы на патрэбы Паліны Шарэнды-Панасюк сабралі за некалькі гадзін5

Трамп запатрабаваў закрыць USAID за «карупцыю»8

Нашчадкі готаў і фіна-вуграў нават больш, чым меркавалася. Што насамрэч у генах беларусаў і літоўцаў?46

Жахлівая гісторыя ў «Мінск-Свеце»: сабака на двары напароўся на шампур, гаспадыня лічыць, што яго ўваткнулі наўмысна1

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У нас фобія жывой камунікацыі. А сэкс менш важны, чым для мінулых пакаленняў». Зумеры адказваюць на прэтэнзіі да свайго ладу жыцця

«У нас фобія жывой камунікацыі. А сэкс менш важны, чым для мінулых пакаленняў». Зумеры адказваюць на прэтэнзіі да свайго ладу жыцця

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць