Грамадства1313

Папулярны брытанскі відэаблогер наведаў Беларусь і расказаў, што яго здзівіла

Адно з назіранняў — на вуліцах сталіцы дзяўчат прыкладна ў два разы больш, чым хлопцаў.

Гары Джагард Harry Jaggard Гарри Джагерд
Брытанскі відэаблогер Гары Джагард. Скрын відэа: harryjaggardtravel / YouTube

Брытанскі відэаблогер Гары Джагард, ютуб-канал якога мае звыш 1,5 мільёна падпісчыкаў, наведаў Беларусь. Відэа з паездкі (яна была ў ліпені) ён размясціў у сваім канале.

Блогер захацеў прыехаць сюды, «каб даведацца, да чаго падобнае жыццё ў краіне, дзе дзейнічаюць санкцыі ЗША». А таксама высветліць, ці праўда ў Беларусі яго могуць арыштаваць за здымкі і ці тут «усё падтрымліваюць Пуціна», як яму казалі. Гэтыя словы суправаджаюцца кадрамі мірных пратэстаў 2020 года.

Пазней у сваім відэа Джагард коратка расказвае пра палітычную сітуацыю ў Беларусі і паказвае архіўныя відэа пратэстаў розных гадоў.

У падарожжа Джагард выбраўся з трыма сваімі сябрамі на рэйсавым аўтобусе з Вільні да Ліды.

Блогер не хавае хвалявання ў пачатку паездкі. Адзін з яго сяброў расказвае, што на мяжы іх «прымусяць разблакаваць тэлефон і будуць весці пошук па ключавым слове «Беларусь». Яны правераць ваш інстаграм, тыкток і фэйсбук».

Ліда ў вачах блогера выявілася горадам, у якім «няма чаго рабіць».

З адным са сваіх сяброў Джагард вырашыў з'ездзіць у Мінск на адзін дзень. Яны набылі білеты ў плацкартны вагон цягніка «Гродна-Мінск».

Знаходзячыся на вакзале ў Лідзе, Джагард адзначае, што Беларусь пакуль уражвае: «Такое адчуванне, што мы перанесліся ў мінулае гадоў на 20 назад. Але ўсё тут добра, усё чыста». У кавярні на вакзале блогер набыў кубачак кавы і здзівіўся яго кошту ў 70 цэнтаў.

У цягніку блогеру з сябрам давялося ехаць на верхніх паліцах. «Не вельмі зручна, але весела», — заўважыў Джагард, а цягнік назваў «савецкім купэ для сну».

На першых кадрах з Мінска блогер дэманструе прывакзальную плошчу і просіць звярнуць увагу на тое, якая там прыгожая архітэктура і чыстыя вуліцы, адзначаючы, што горад быў разбураны ў гады Другой сусветнай вайны. «Савецкі Саюз адбудаваў усё нанава. І гэта было зроблена з вялікім размахам».

«Гэта проста ганьба, што мы не гаворым па-руску. Таму што ў такім выпадку мы маглі б проста размаўляць з людзьмі на вуліцы і па-сапраўднаму пазнаваць людзей.

Тут людзі, безумоўна, закрытыя, асабліва таму што ў іх [у Беларусі] няма турыстаў. Іх трэба неяк разварушыць і наладзіць з імі кантакт. Я ўпэўнены, што яны добрыя людзі. Яны падказваюць нам дарогу і імкнуцца дапамагчы. Але [для іх] гэта вельмі складана, калі ты не гаворыш па-англійску»,

— дзеляцца хлопцы назіраннямі.

Па дарозе хлопцы зайшлі ў бар і папрасілі беларускага піва. Джагард дэманструе келіх з рэкламай лідскага піва, сцвярджаючы, што яно самае папулярнае ў Беларусі, і дзівіцца цане — «даляр і 50 цэнтаў за пінту».

Блогер і яго сябар здзіўляюцца тым, што на вуліцах горада дзяўчат прыкладна ў два разы больш, чым хлопцаў. «Я думаю, што шмат хто з мужчын Беларусі прызыўнога ўзросту адправіўся на фронт».

Джагард дзеліцца, што заўважыў на вуліцах мужчын прыкладна свайго ўзросту, якія апрануты ў вайсковую форму.

Падчас прагулкі Джагард з сябрам наведалі стадыён «Дынама». Блогер заўважае, што сябар парэкамендаваў туды схадзіць, назваўшы стадыён «адным з найлепшых у свеце».

Стадыён "Дынама" Гары Джагард Harry Jaggard Стадион "Динамо" Гарри Джагерд
Гары Джагард на стадыёне «Дынама». Скрын відэа: harryjaggardtravel / YouTube

«Я здзіўлены, што ў Мінску ёсць такі стадыён. Гэта сапраўды вельмі прыгожае месца», — дзеліцца ўражаннямі Джагард, знаходзячыся на пустых трыбунах.

«Думаю, што адзіныя матчы, якія тут праводзяцца — гэта хатнія матчы ў рамках чэмпіянату Беларусі, што вельмі засмучае, бо стадыён сапраўды прыгожы. Ён лепшы за шмат якія стадыёны, на якіх я бываў у Еўропе», — дадае сябар блогера.

«З усіх еўрапейскіх гарадоў, у якіх я пабываў за час гэтай паездкі (а гэта ў асноўным Усходняя Еўропа), гэты мне падабаецца больш за ўсе», — адзначае блогер, ідучы па вуліцы Карла Маркса.

Джагард заўважае, што некаторыя могуць сказаць, што ім плаціць беларускі ўрад, але гэта не так. Ён шчыра ўпэўнены ў тым, што Мінск — цудоўнае месца. «Тут сапраўды прыгожа, прыемна і спакойна. (…) І нашмат танней».

Акрамя стадыёна на блогера вялікае ўражанне зрабіў манументальны гарэльеф «Салідарнасць» на будынку Дома мадэляў на скрыжаванні праспекта Пераможцаў і вуліцы Няміга.

Гары Джагард Harry Jaggard Гаррі Джагерд High relief "Solidarity" Гарэльеф "Салідарнасць" Горельеф "Солидарность"
Джагард дэманструе гарэльеф «Салідарнасць». Скрын відэа: harryjaggardtravel / YouTube

«Пад ім знаходзіцца KFC. Гэта супрацьпастаўленне старога і новага. Капіталізм і камунізм зноўку сустракаюцца. А затым мы ўбачылі [побач] шмат магазінаў. І гэта паказвае, што Мінск сёння такі сучасны».

У парку імя Горкага блогер звярнуў увагу на кола агляду: на яго погляд, такі атракцыён — сімвал савецкіх гарадоў. А на плошчы Леніна мужчына акцэнтаваў увагу на помніку, які назваў «адной з апошніх статуй Леніна, якія захаваліся».

Гары Джагард Harry Jaggard Гарри Джагерд
Джагард на Плошчы Леніна. Скрын відэа: harryjaggardtravel / YouTube

«Яны ўсе былі знішчаны ў былых савецкіх рэспубліках акрамя Беларусі і Прыднястроўя. Гэта паказвае, што Беларусь падтрымлівае савецкую ідэалогію», — заўважае Джагард.

Але не ўсё падчас паездкі было добра. Хлопцы наракаюць на тое, што ў Беларусі не працуюць іх карткі. З-за гэтага яны не змаглі скарыстацца метро.

Нягледзячы на гэта, блогер быў вельмі ўражаны Мінскам:

«Гэта горад, у які я хачу вярнуцца, каб па-сапраўднаму яго даследаваць і вывучыць трохі рускай мовы. Адзіны мінус — я не магу камунікаваць з мясцовымі. І гэта не іх, а мая віна. (…) Гэта сапраўды цікавае месца і я б з задавальненнем вярнуўся сюды».

Каментары13

  • Уражаны
    07.10.2024
    Каб я прыехаў у Пхеньян, то таксама быў уражаны.
  • Тутэйшы
    07.10.2024
    Калі я наведаў М'янму, таксама быў добра уражаны.
  • Ёсік
    07.10.2024
    Чаму прыбіраеце паведамленьні? Не спадабаецца, ці лічыце, што не адпавядае вашым патрабаваньням, друкуеце, хто даслаў, але рэдакцыя выдаліла. Сёньня пралукашэнкаўскі мадэратар працуе?

Дзяйкала: Наша сітуацыя не цягне на Міжнародны трыбунал у Гаазе. Важна, каб працэс над Лукашэнкам адбыўся ў Мінску7

Дзяйкала: Наша сітуацыя не цягне на Міжнародны трыбунал у Гаазе. Важна, каб працэс над Лукашэнкам адбыўся ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы прыдумалі, як зварыць ідэальнае яйка. Але гэты метад можа вам не спадабацца6

Пазняк: Вызваленне Паліны Шарэнды-Панасюк — гэта гучнае сведчанне аб гатоўнасці да перамоваў з Еўрасаюзам128

«Колькі павінен зарабляць хлопец у Мінску, каб сустракацца з вамі?» Скандал вакол вулічнага апытання91

Беларускага байца ММА ў Польшчы абвінавачваюць у збіцці. Яму пагражае да 20 гадоў2

«Каб апынуцца ў бамбасховішчы, у цябе 6 секунд». Беларуска распавяла пра валанцёрства ў Ізраілі, у тым ліку побач з Газай10

Тварожная запяканка з яблыкамі — рэцэпт2

Чацвертая кніга з серыі пра Гары Потэра пабачыла свет1

Ад сёння на 10 месяцаў закрыўся мост з вуліцы Маскоўскай да плошчы Незалежнасці. Як будзе аб'язджаць звычайны і грамадскі транспарт?

Зяленскі: Паўночнакарэйскія войскі вярнуліся на лінію фронту2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзяйкала: Наша сітуацыя не цягне на Міжнародны трыбунал у Гаазе. Важна, каб працэс над Лукашэнкам адбыўся ў Мінску7

Дзяйкала: Наша сітуацыя не цягне на Міжнародны трыбунал у Гаазе. Важна, каб працэс над Лукашэнкам адбыўся ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць