Вайна66

Украінскага пасла спыталі пра палонных каліноўцаў

Ігар Кізім патлумачыў, чаму іх пакуль не змаглі вызваліць.

Ігар Кізім. Фота: «Наша Ніва»

На канферэнцыі «Новая Беларусь» у пасла Украіны па асобых даручэннях па Беларусі Ігара Кізіма спыталі пра лёс беларускіх ваяроў у палоне — каліноўцаў Яна Дзюрбейкі і Сяргея Дзёгцева.

Кізім адразу заўважыў, што гэта настолькі чуллівае пытанне, што ніхто не наважыцца публічна гаварыць пра яго на канферэнцыях. Дыпламат дадаў, што вызваленне беларускіх ваеннапалонных абмяркоўваецца ў розных фарматах.

«Адзінага фармату вырашэння такіх пытанняў няма, кожны з іх індывідуальны. Як мы казалі ўчора, некаторыя абмены адбываюцца на такім узроўні спецслужбаў, што нават найбліжэйшыя партнёры не ведаюць, што адбываецца».

Ён звярнуў увагу на важны момант пра ваеннапалонных: расейцаў ёсць на каго мяняць, а беларусаў — не.

«Лукашэнка не звяртаецца па абмен, звяртаецца Пуцін. Як гэта праходзіць і дзе — пра гэта вам ніхто не скажа. Але я скажу так: гэтае пытанне ў кантэксце агульнага абмену ёсць», — дадаў ён.

Кізім яшчэ раз патлумачыў, што не ўсё можна разгалошваць: «Такія публічныя размовы — гэта з майго досведу працы паслом — наносяць шкоду гэтай справе».

«Справа рухаецца. Яна ёсць. Яна працуе і будзе вырашана», — запэўніў дыпламат.

Каментары6

  • ExMe
    04.08.2024
    Dert, ty nahadvaješ naniataha pustabrecha.
  • Gans
    04.08.2024
    Dert, вось гэта логіка ў губернскіх - у іх пуцін не прычым. ты хоць пагуглі, чаму твой пуцін і рф не хоча мяняць палонных у фармаце “ўсіх на ўсіх”, уключаючы палонных якія служылі ў замежным легіёне. Украінцы шмат разоў прапаноўвалі такі абмен рф. Але ў губернскіх пуцін не прычым, ён для іх белы і пушысты.
  • Dert
    04.08.2024
    Gandons, погугли ты родной. причем здесь всех на всех? украина могла предложить хотим получить этих беларусов.. что взамен? расияне предложили бы что хотят взамен... но приоритеты у украины другие...путин хотел красикова и получил.

Улады хочуць аўтаматычна спісваць з карткі штрафы за ПДР2

Улады хочуць аўтаматычна спісваць з карткі штрафы за ПДР

Усе навіны →
Усе навіны

Сярод звестак, якія выцеклі з бота «Беларускага гаюна», былі ўнікальныя ID карыстальнікаў тэлеграм15

Зяленскі: Мінабароны Украіны распрацоўвае спецкантракт, каб прыцягнуць у войска 18-24-гадовых2

У Беларусі засталіся толькі шэсць прыватных дамоў для састарэлых

Адаму Мальдзісу за тры гады на магіле дагэтуль не паставілі помніка14

Бяздомны-эрудыт, які знік у Гомелі, знайшоўся ў рэанімацыі. Ён вядомы па блогу папулярнага тыктокера5

ХАМАС перадаў чарговых трох закладнікаў Ізраілю4

Васьмікласнік выпіў на ўроку моцнае снатворнае «для дарослых» і заснуў2

Як будуць выглядаць новыя станцыі метро на ўчастку ад «Пярэспы» да станцыі «Парк Дружбы народаў» ФОТА8

Эдуарда Бабарыку зноў будуць судзіць за «непадпарадкаванне адміністрацыі». Аказваецца, ён у турме ў Ваўкавыску3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Улады хочуць аўтаматычна спісваць з карткі штрафы за ПДР2

Улады хочуць аўтаматычна спісваць з карткі штрафы за ПДР

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць