Рэджэп Таіп Эрдаган на партыйным сходзе ў турэцкай правінцыі Рызе выступіў з рэзкай заявай.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_07/2724-hor3p.png.webp)
Рэджэп Таіп Эрдаган на партыйным сходзе ў турэцкай правінцыі Рызе. Скрын відэа TRT Haber
«Мы павінны быць вельмі моцнымі, каб Ізраіль не змог зрабіць гэтыя рэчы з Палестынай.
Як мы ўвайшлі ў Карабах і Лівію, мы зробім тое ж самае з імі. Нішто не перашкодзіць нам зрабіць гэта. Мы проста павінны быць дастаткова моцнымі, каб зрабіць гэтыя крокі»,
— заявіў прэзідэнт Турцыі ў нядзелю 28 ліпеня, прыводзіць яго словы турэцкае выданне Haberler.
Каментары