БЕЛ Ł РУС

Свет

У санкцыйны спіс Трампа трапіў пракурор МКС, які выдаў ордар на арышт Пуціна

8.02.2025 / 18:52

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп збіраецца накласці санкцыі на галоўнага пракурора Міжнароднага крымінальнага суда Карыма Хана, які расследаваў ваенныя злачынствы Расіі і выдаў ордар на арышт Уладзіміра Пуціна. Пра гэта піша Reuters са спасылкай на неназваныя дасведчаныя крыніцы, у прыватнасці з самога МКС.

Карым Хан. Фота: AP Photo/Ariana Cubillos

Імя Карыма Хана з'явілася ў яшчэ не апублікаваным дадатку да ўказу Трампа аб санкцыях супраць МКС. Санкцыі супраць людзей з гэтага спісу прадугледжваюць замарожванне амерыканскіх актываў і забарону ім і іх сем'ям наведваць Злучаныя Штаты.

Журналісты пішуць, што пракурор стаў першым чалавекам у гэтым санкцыйным спісе. Поўны пералік на працягу 60 дзён павінен падаць міністр фінансаў ЗША Скот Бесэнт пасля кансультацыі з дзяржсакратаром Маркам Рубіа.

Менавіта Карым Хан хадайнічаў аб ордары на арышт расійскага лідара Уладзіміра Пуціна па падазрэнні ў незаконным перамяшчэнні і дэпартацыі ў Расію насельніцтва, у прыватнасці дзяцей, з акупаваных тэрыторый Украіны.

6 лютага прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ аб прымяненні санкцый супраць міжнароднага крымінальнага суда (МКС), абвінаваціўшы яго ў «неправамерных дзеяннях» да Злучаных Штатаў, Ізраіля і іх саюзнікаў. Пры гэтым указ абвінавачвае ўстанову ў «нелегітымных і беспадстаўных дзеяннях».

Чытайце таксама:

Трамп уводзіць санкцыі супраць Міжнароднага крымінальнага суда

«Рэпарцёры без межаў» падалі на Лукашэнку ў Міжнародны крымінальны суд

Міжнародны крымінальны суд выдаў ордар на арышт Біньяміна Нетаньяху

Орбан назваў цынічным ордар на арышт Нетаньяху і дэманстратыўна запрасіў яго ў Венгрыю

Ці выдасць суд у Гаазе пастанову аб арышце Лукашэнкі і як гэта паўплывае на яго палітыку і атачэнне? Разважае Фрыдман

Каментары да артыкула