Святлана Ціханоўская возьме ўдзел у Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы
7.02.2025 / 23:26
14—16 лютага Святлана Ціханоўская на запрашэнне кіраўніцтва Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы возьме ўдзел у яе працы, паведамляе яе прэс-служба.
Святлана Ціханоўская
На парадку дня канферэнцыі будзе бяспека ў рэгіёне, шляхі да мірнага вырашэння расійска-ўкраінскай вайны, а таксама роля Беларусі ў гэтых працэсах.
Ціханоўская возьме ўдзел у асноўнай праграме форуму, правядзе сустрэчы з кіраўнікамі дзяржаў і прадстаўнікамі міжнародных арганізацый.
Чакаецца, што ў канферэнцыі прымуць удзел кіраўніцтва Украіны, дэлегацыя новай адміністрацыі ЗША, а таксама шэраг еўрапейскіх і міжнародных лідараў.