БЕЛ Ł РУС

Здарэнні

Міліцыя расказала, што сёння здарылася на станцыі метро «Купалаўская»

7.02.2025 / 14:59

Nashaniva.com

На рэйкі ў метро ўпала 18-гадовая дзяўчына. Яна шпіталізаваная.

Фота: Мінск. Галоўнае

Інцыдэнт адбыўся ў 13:53 на станцыі метро «Купалаўская», расказалі ў сталічнай міліцыі.

Аператыўна было знята напружанне з кантактнай рэйкі. Дзяўчыну паднялі на перон і перадалі медыкам.

З траўмамі яна дастаўлена ў бальніцу.

На час інцыдэнту рух па Аўтазаводскай лініі быў прыпынены.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула