БЕЛ Ł РУС

Свет

Башар Асад пакінуў пасаду прэзідэнта Сірыі і краіну — МЗС Расіі

8.12.2024 / 14:46

Nashaniva.com

Пасля перамоў «з шэрагам удзельнікаў сірыйскага канфлікту» Башар Асад вырашыў пакінуць пасаду прэзідэнта Сірыі і даручыў «мірна перадаць уладу», заявілі ў Міністэрстве замежных спраў Раісйскай Федэрацыі. 

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін з прэзідэнтам Сірыі Башарам Асадам падчас іх сустрэчы ў Сочы, Расія, 17 мая 2018 г. Фота: Mikhail Klimentyev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Расія ў гэтых перамовах не ўдзельнічала, дадалі там.

Там таксама дадалі, што РФ знаходзіцца ў кантакце з усімі групоўкамі сірыйскай апазіцыі.

«Расійскія вайсковыя базы на тэрыторыі Сірыі знаходзяцца ў рэжыме павышанай баявой гатоўнасці. На дадзены момант сур'ёзнай пагрозы іх бяспецы няма», — паведаміла МЗС РФ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула