Ілан Маск вярнуў статус найбагацейшага чалавека ў свеце, пабіўшы ўласны рэкорд
23.11.2024 / 21:51
Як піша агенцтва Bloomberg, багацце амерыканскага бізнэсмена дасягнула $347,8 млрд. Для параўнання, багацце другога чалавека ў рэйтынгу, заснавальніка Amazon Джэфа Безаса, складае $219 млрд.
Ілан Маск. Фота: Dimitrios Kambouris / Getty Images
Мінулы раз Маск паставіў рэкорд у лістападзе 2021 года, калі ў яго было $340,4 млрд.
Агенцтва адзначае, што на рост дабрабыту бізнэсоўца паўплывала перамога Дональда Трампа на выбарах прэзідэнта ЗША, падкрэсліваючы, што Маск быў адным з нямногіх буйных бізнэсоўцаў ЗША, якія публічна падтрымалі ягоную кандыдатуру.
Як адзначае выданне The Wall Street Journal, трыумф Трампа на выбарах дапамог стымуляваць новую цікавасць інвестараў да праектаў Маска, праз што іх акцыі істотна выраслі.