Украіна ўпершыню ўдарыла ракетай ATACMS па аб'екце на тэрыторыі Расіі
19.11.2024 / 12:28
дапоўнена
Удар нанеслі па аб'екце ў Карачаве ў Бранскай вобласці сёння раніцай, паведамляе РБК-Украіна.
Astra піша, што ў Карачаве ноччу абвяшчалі ракетную небяспеку. Выданне таксама апублікавала відэазапіс, на якім, як сцвярджаецца, паказаны момант атакі.
Украінскія вайскоўцы паведамлялі, што атакавалі склад боепрыпасаў, але не ўдакладнялі, чым менавіта. Пазней крыніцы ў Мінабароны Украіны неафіцыйна пацвердзілі, што ўдар быў нанесены менавіта ATACMSам.
Мінабароны Расіі заявіла, што пяць з шасці ракет былі збітыя.